3 траўня 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя найлепшыя спартоўцы Беларусі 2016 года

9
Сталі вядомыя найлепшыя спартоўцы Беларусі 2016 года
Уладзіслаў ГАНЧАРОЎ
ФОТА: REUTERS

Таксама названая найлепшая беларуская каманда.

У Менску прайшла цырымонія ўручэння прэміі «Трыумф. Героям спорту», паведамляе by.tribuna.com.

«Найлепшым спартоўцам» стаў Уладзіслаў Ганчароў - чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра ў скачках на батуце, трохразовы прызёр чэмпіянату свету ў 2015 г, прызёр Еўрапейскіх гульняў у Баку-2015.

У намінацыі «Найлепшая спартоўка» другім разам запар заўзятары галоўны прыз аддалі Дар'і Домрачавай як пераможцы агульнага заліку Кубка свету ў біятлоне сезона 2014-2015 гг. Паколькі Домрачава цяпер прадаўжае выступ на спаборніцтвах, узнагароду замест біятланісткі атрымаў генеральны сакратар БФБ Анатоль Стромскі.

«Найлепшай камандай» прызнаная жаночая байдарка-чацвёрка: Маргарыта Махнёва, Марына Літвінчук, Вольга Худзенка і Надзея Ляпешка здабылі бронзавы медаль летніх Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, а таксама золата на чэмпіянаце свету-2015.

«Найлепшым трэнерам» паводле вынікаў галасавання прызнаная Вольга Уласава - галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў скачках на батуце, асабісты трэнер алімпійскага чэмпіёна Рыа-2016 Уладзіслава Ганчарова.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках