13 студзеня 2026, aўторак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавода тэрарыстаў «ДНР» Гіві ўзарвалі ва ўласным кабінеце

183
Верхавода тэрарыстаў «ДНР» Гіві ўзарвалі ва ўласным кабінеце
АРСЕН ПАЎЛАЎ «МАТАРОЛА» (ЗЛЕВА) І МІХАІЛ ТАЎСТЫХ «ГІВІ»

Разам з Гіві ў Данецку былі знішчаныя два ягоныя ахоўнікі.

У самаабвешчанай «ДНР» загінуў камандзір батальёна прарасейскіх баевікоў «Самалі» Міхаіл Таўстых, вядомы пад пазыўным Гіві.

Інфармацыю пра гібель Гіві распаўсюдзіла аператыўнае камандаванне «ДНР», паведамляе РБК.

Міхаіл Талстых быў забіты ў Данецку а 7:12 паводле менскага часу. Як паведамілі ў «мінабароны ДНР», Гіві загінуў падчас выбуху ў сябе ў кабінеце.

Смерць Гіві пацвердзілі намеснік камандуючага «аператыўным камандаваннем» «ДНР» Эдуард Басурын, а таксама прэс-сакратарка кіраўніка самаабвешчанай «рэспублікі» Аляксандра Захарчанкі Алена Аляксеева.

Адзін з былых верхаводаў «ДНР» Ігар Стралкоў на сваёй старонцы «ВКонтакте» паведаміў, што, з ягонай інфармацыі, па пакоі, у якім знаходзіўся Таўстых, быў зроблены стрэл з гранатамёта «Чмель».

Тэрарыст па мянушцы Абхаз у гутарцы з журналістамі РЕН ТВ раскрыў падрабязнасці забойства Гіві.

Ён пацвердзіў, што Міхаіла Таўстых забілі ва ўласным кабінеце. Паведамляецца, што ў памяшканні ён знаходзіўся не адзін – з ім загінулі яшчэ два ахоўнікі.

У «пракуратуры ДНР» паведамілі, што ім вядома, хто менавіта ўчыніў замах на Таўстых і ўдалося выйсці на след выканаўцаў. «За тэрактамі стаяць украінскія спецслужбы, якія вядуць намаганні ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэспубліцы. Непасрэднымі выканаўцамі з'яўляюцца дыверсійна-выведвальныя групы», — заявілі ў «пракуратуры ДНР».

Напісаць каментар 183

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках