Адам Глобус абвясціў лаўрэата прэміі «Залатая літара»
- 13.03.2017, 21:17
- 40,617
Вядомы пісьменнік уручыць сваю прэмію кнізе Андрэя Горвата «Радзіва «Прудок».
Вядомы пісьменнік і бізнэсовец Адам Глобус абвясціў сёлетняга лаўрэата сваёй прэміі «Залатая літара». Ён пастанавіў адзначыць кнігу Андрэя Горвата «Радзіва «Прудок».
«Прэмію «Залатая літара 2016» атрымлівае кніга Андрэя Горвата «Радзіва «Прудок» Дзеннік», атрымлівае за новае слова ў беларускай літаратуры. Віншую аўтара і ўсіх ягоных шматлікіх прыхільнікаў», — напісаў Глобус на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Кніга Горвата атрымала мноства захопленых водгукаў чытачоў, але пакуль што была абыдзеная якімі-небудзь літаратурнымі прэміямі.
Прэмію «Залатая літара» Адам Глобус заснаваў у пачатку 2000-х гадоў. Ён сам выбірае лаўрэатаў гэтай узнагароды.