Мікалай Статкевіч: 25 сакавіка людзей будзе значна больш
154- 16.03.2017, 9:10
- 31,467
Беларусы сканцэнтраваліся на пратэстах у Дзень Волі.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч пракаментаваў «Радыё Свабода» «Маршы недармаедаў», якія прайшлі 15 сакавіка ў Менску і іншых гарадах Беларусі.
- Я задаволены, што гэтая акцыя прайшла без эксцэсаў. Гэта вельмі важна на фоне той кампаніі запалохвання, якую праводзяць улады. Людзі ўбачылі, што, нягледзячы на ўсе «страшылкі», аўтазакі, вадамёты, тысячы чалавек сабраліся і прайшлі без усялякіх правакатараў. Безумоўна, 25 сакавіка людзей будзе нашмат больш, і, безумоўна, да плошчы Бангалор яны ўжо не пойдуць.
- Аднак акцыя ў Менску не абышлася без затрыманняў, затрымалі анархістаў...
- Шкада гэтых хлопцаў. Чамусьці ўлады іх прызначаюць «крайнімі», самымі «страшнымі». Але яны малайцы, яны не здаюцца, усё роўна выходзяць. Мая павага ім.
- Сёння прайшлі акцыі і ў іншых гарадах. У Магілёве, Горадні...
- Беларусь не баіцца. Пратэстоўцаў у Менску магло быць і больш, але на самой справе людзі наважылі ўсё ж такі сканцэнтравацца на 25-м і не ўсе хочуць хадзіць, як і я, на Бангалор. Таму я думаю, што 25 сакавіка людзей будзе нашмат больш, непараўнальна больш.