3 траўня 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусы напраўду плацяць за праезд?

63
Колькі беларусы напраўду плацяць за праезд?
Фота: bymedia

Чыноўнікі мяркуюць, што праезд у менскім грамадскім транспарце павінен каштаваць яшчэ на 56,6% даражэй.

Не першы раз Менгарвыканкам папракнуў пасажыраў у недаплаце. Як адзначылі чыноўнікі на ўчорашняй нарадзе ў мэрыі, праезд у менскім грамадскім транспарце павінен каштаваць на 56,6% даражэй, бо цяперашнія тарыфы не забяспечваюць поўнай кампенсацыі выдаткаў. Летась лічба была 50%. Onliner.by сабраў заявы чыноўнікаў наконт кошту метро за апошнія тры гады і атрымаў цікавыя вынікі.

Пачатак 2014 года. Як заявіла намесніца генеральнага дырэктара «Мінсктрансу» Ірына Якубоўская, у пачатку 2014 года пры кошце талона 3 тысячы недэнамінаваных рублёў (30 капеек) акупнасць была блізу 45% для метро і 35% для грамадскага транспарту. Гэта значыць, тады рэальны кошт жэтона складаў 6700 недэнамінаваных рублёў (67 капейкі).

Снежань 2014 года. Праезд каштаваў 4 тысячы рублёў (40 капеек). «Мінсктранс» заявіў, што пасажыры кампенсуюць 48,6% ад сабекошту грамадскага транспарту. У метро гэтая лічба дасягае 57,9%. Гэта значыць, рэальны кошт праезду, фактычна, складаў 6,9 тысячы (69 капеек). Афіцыйны сабекошт паездкі ў метро склаў 7,1 тысячы рублёў (71 капейка).

Студзень 2015 года. Талон і жэтон каштавалі ўжо па 4,5 тысячы (45 капеек). Менгарвыканкам агучвае іншыя лічбы: кіраўнік фінансавай управы кажа, што гараджане кампенсуюць толькі 30% ад рэальнага кошту паездкі. Няхітрыя матэматычныя разлікі паказваюць, што сабекошт жэтона ў метро вырас ужо да 15 тысяч недэнамінаваных рублёў (1,5 рубля).

Травень 2015 года. «Мінсктранс» заяўляе, што сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце складае 9400 рублёў (94 капейкі). Пры гэтым кошт жэтона застаўся ранейшым — 4,5 тысячы недэнамінаваных рублёў (45 капеек). Таксама чыноўнікі дадаюць, што з пачатку года акупнасць вырасла на 6,6%. Выходзіць, пасажыры ўжо плацілі 36,6% ад кошту. Але лічбы ўпарта не сыходзяцца. Альбо кампенсацыя, большая чым 36% (паводле нашых падлікаў, блізу 48%), альбо рэальны кошт жэтона на той момант складаў 12,3 тысячы рублёў (1,23 рубля).

Жнівень 2015 года. «Мінсктранс» кажа, што сабекошт паездкі ў менскім метро — 7257 рублёў (73 капейкі). І акупнасць пасажырскіх перавозак складае 65,8%. Кошт жэтона па-ранейшаму застаецца 4500 рублёў (45 капеек).

У снежні 2015-га. Дзяржустанова «Сталічны транспарт і сувязь» заявіла, што акупнасць перавозак наземным транспартам складае 48,4%, а метро — 66%. Паводле звестак прадпрыемства, сярэдні сабекошт адной паездкі на наземным транспарце — 9500 рублёў, на метро — 7250 рублёў. Талон, нагадаем, па-ранейшаму каштаваў 4500 рублёў (45 капеек).

Сакавік 2016 года. Талон ужо каштуе 5 тысяч (50 капеек), а жэтон — 5500 рублёў (55 капеек). Метрапалітэн зноў называе рэальны кошт паездкі ў метро. І выяўляецца, ён упаў да 7,5 тысяч (75 капеек). З гэтых лічбаў вынікае, што пасажыры метро крыху больш за год таму кампенсавалі ўжо 73% ад рэальнага кошту жэтончыка. Праўда, пазней «Мінсктранс» заявіў, што акупнасць паездкі на грамадскім транспарце 50%. Лічбы чамусьці не сыходзяцца. Альбо рэальны кошт жэтона на той момант быў 11 тысяч (1,1 рубля), альбо пасажыры ўсё ж кампенсавалі 73%.

Сакавік 2017 года. Пасля павышэння ў снежні мінулага года жэтоны ў метро сталі каштаваць 60 капеек, а талоны — 55. А ўжо ўчора на пасяджэнні Менгарвыканкама аб выніках выканання бюджэту мы даведаемся, што летась пасажыры метро плацілі 57% ад кошту праезду. Атрымліваецца, што цяпер рэальны сабекошт талона — 1,05 рубля. І за год ён вырас на 30 капеек (40% ад сабекошту, агучанага год таму).

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках