У Беларусі ствараецца «Студэнцкі Блок»
10- 24.03.2017, 18:52
- 17,147

«Студэнцкі Блок» будзе арганізаваны 25-га сакавіка падчас маршу, дзе ўсе ахвотныя студэнты змогуць далучыцца да руху.
Студэнты абвясцілі пра салідарнасць з затрыманымі і свае патрабаванні на хвалі пратэстаў праз стварэнне руху «Студэнцкі Блок», паведамілі актывісты Charter97.org.
Асноўныя патрабаванні:
1. Вызваленне ўсіх навучэнцаў БДУ, якія былі затрыманыя з палітычных прычын;
2. Спыненне ціску ў навучальных установах;
3. Пачатак дыялогу са студэнтамі аб праблемах размеркавання, пра льготы для студэнтаў (сабрана больш за 1 700 подпісаў на платформе «Зручны горад») і спыненне росту кошту;
«Студэнцкі Блок» будзе арганізаваны 25-га сакавіка падчас маршу, дзе ўсе ахвотныя студэнты змогуць далучыцца да групы ды ісці ў яе складзе.