4 траўня 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абыйсці блакаванне Charter97.org

3
Як абыйсці блакаванне Charter97.org

Падчас акцыі на Дзень Волі ўлады могуць заблакаваць сайт Charter97.org.

Аднак, немагчыма цалкам адрэзаць беларусаў ад свабоднага слова.

У выпадку блакавання сайта чытайце сайт Charter97.org у сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/charter97.org

https://twitter.com/charter_97

https://vk.com/charter_97

https://ok.ru/charter97

https://plus.google

https://www.youtube.com/user/Charter97video

Акрамя таго, ёсць процьма простых спосабаў абысці блакаванне.

Захавайце гэтую інструкцыю на сваім кампутары, дапамажыце разабрацца ў спосабах абыходу блакавання вашым родным, блізкім, сябрам і знаёмым.

Гэты спосаб дапаможа абысці блакаванне праз дамэн:

Выкарыстоўвайце альтэрнатыўныя DNS! Варыянтаў шмат, але мы раім публічныя DNS ад Google. Гэта тычыцца не толькі беларускіх карыстальнікаў. Праз асаблівасці нашай абароны сайт можа быць часам недаступны і за межамі Беларусі.

Звярніце ўвагу, некаторыя правайдэры забараняюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя DNS. Можа ў такім выпадку прагаласаваць рублём і змяніць правайдэра?

Для таго каб прапісаць адрасы DNS у наладах сеткавага падлучэння (Windows 7 і Windows 8), вам трэба трапіць у Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам. Для гэтага ў ніжнім правым куце, на панэлі задач каля гадзінніка знаходзім значок сеткавага падлучэння і ціснем на яго правай кнопкай:

У меню, якое адкрылася, трэба выбраць пункт «Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам». Адкрыецца вось такое акно:

Ціснем на спасылку Змена параметраў адаптара.

Цяпер на сеткавым падключэнні, для якога будзем прапісваць альтэрнатыўны адрас, ціснем правай кнопкай маніпулятара. У меню, якое адкрылася, выбіраем пункт «Уласцівасці»:

Затым у спісе кампанентаў выбіраем пункт «Пратакол Інтэрнэту версіі 4 (TCP/IPv4)» і ціснем на яго двойчы левай кнопкай маніпулятара. Адкрыецца акно «Уласцівасці TCP/IP», у якім трэба паставіць значок Выкарыстоўваць наступныя адрасы DNS-сервераў. Прапісваем «Упадабаны сервер» — 8.8.8.8 і «Альтэрнатыўны сервер» — 8.8.4.4. Націскаем кнопку ОК.

Калі ж улады будуць далей блакаваць нашы IP-адрасы, выкарыстоўвайце гэтую інструкцыю:

1. Браўзэр Opera

Мяркуючы паводле нашай статыстыкі, большасць карыстальнікаў charter97.org выкарыстоўвае браўзэры Google Chrome і Firefox. Аднак гэта не перашкаджае вам усталяваць дадатковы браўзэр, каб мець магчымасць чытаць наш і многія іншыя сайты ў выпадку блакавання.

Спампаваць браўзэр Opera можна тут.

У гэтага нарвэжскага браўзэра ёсць адная асаблівасць - так званы турба-рэжым, калі ўвесь трафік праходзіць не наўпрост да нас, а праз серверы Opera за мяжой і для "Белтэлекама" ваш зварот да сайта будзе выглядаць як наведванне, напрыклад, нарвэжскага сайта.

Уключыць турба-рэжым у Windows вельмі проста (гл. малюнак):

Звярніце ўвагу, ваш трафік не шыфруецца і ваш IP не хаваецца. Гэта проста абыход блакавання праз проксі Opera.

2. Opera Mini - для мабільных прылад

Для мабільных прылад (планшэты, смартфоны) кампанія Opera распрацавала альтэрнатыўны браўзэр. Рэжым Turbo ў ім убудаваны апрыёры і ніякіх спецыяльных дзеянняў рабіць не трэба. Менавіта таму многія нашы чытачы не заўважылі блакавання пры наведванні сайта праз тэлефоны. Усталюйце яго як альтэрнатыўны браўзэр на вашай мабільнай прыладзе.

Спампаваць Opera Mini можна тут.

3. Усталяваць дадатак Hola. Запампуйце яго, націснуўшы на значок свайго браўзэра на сайце. Гэта дасць магчымасць за пару секунд змяніць інфармацыю аб тым, у якой краіне вы знаходзіцеся.

4. Браўзэр Tor

Гэта адзін з самых надзейных і простых спосабаў схаваць сваю прысутнасць у інтэрнэце. Браўзэр Tor не такі зручны, як папулярныя Chrome, Firefox і Opera, але яго выкарыстанне дасць магчымасць не толькі абысці блакаванне, але і схаваць ваш IP-адрас, зашыфраваць ваш трафік у Беларусі.

Спампаваць браўзэр Tor можна тут.

5. Браўзэр Orbot для Android

Фактычна, Orbot з'яўляецца аналагам Tor Browser Bundle для Android, з усімі яго плюсамі.

Спампаваць Orbot для Android можна тут.

6. Існуюць дзясяткі іншых спосабаў абысці блакаванне, але яны запатрабуюць дадатковых навыкаў, таму мы не будзем іх падрабязна апісваць. Вы самастойна можаце ўвесці ў Google запыт "як абысці блакаванне сайта" і вывучыць варыянты. Адзінае, мы не рэкамендуем выкарыстоўваць публічныя бясплатныя проксі і ананімайзеры, асабліва расейскія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках