21 верасня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы адзначаць Дзень Волі шэсцем

1
Беларусы Варшавы адзначаць Дзень Волі шэсцем

А ўвечары 25 сакавіка ў «Беларускім доме» выступіць вядомая беларуская спявачка Кася Камоцкая.

Удзельнікі збяруцца а 12:30 каля помніка Тадэвушу Касцюшку (Plac Żelaznej Bramy), адкуль накіруюцца вуліцамі Маршалкоўскай, Свентакшыскай, Новым Святам і Кракаўскім Прадмесцем да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбудзецца мітынг. Арганізатары заклікаюць прыходзіць на шэсце з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Затым «Беларускі Дом» у Варшаве запрашае ўсіх ахвочых да сябе - а 18:00 на адрасе Wiejska 13 m.3, дзе адбудзецца вечар з удзелам беларускай рок-князёўны Касі Камоцкай.

У нядзелю 26 сакавіка а 18:00 у Варшаве будзе адслужаная імша за Радзіму. Набажэнства пройдзе ў капліцы Res Sacra Miser (Krakowskie Przedmieście 62).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках