4 траўня 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель падтрымала канцэпцыю дзвюх дзяржаў на Блізкім Усходзе

Мэркель падтрымала канцэпцыю дзвюх дзяржаў на Блізкім Усходзе

Ізраільскі і палестынскі народы маюць права жыць у міры і бяспецы.

Мірнае суіснаванне ізраільскай і палестынскай дзяржаў з'яўляецца адзінай гарантыяй міру на Блізкім Усходзе, заявіла канцлерка ФРГ, піша Delfi.

Ангела Мэркель пацвердзіла прыхільнасць Нямеччыны канцэпцыі дзвюх дзяржаў - ізраільскай і палестынскай на Блізкім Усходзе.

"Я, як і раней, не бачу разумнай альтэрнатывы мэце стварэння дзвюх дзяржаў", - заявіла Мэркель у пятніцу, 24 сакавіка, у Бэрліне на сустрэчы з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам. Ізраільскі ды палестынскія народы маюць права "жыць у міры і бяспецы", дадала канцлерка ФРГ, і гарантаваць гэтага не можа ні адзін варыянт, акрамя стварэння дзвюх дзяржаў.

У гутарцы з Абасам канцлерка ФРГ падкрэсліла, што для рэалізацыі ідэі ізраільскай ды палестынскай дзяржаў патрэбная "пазітыўная дынаміка". Са слоў Мэркель, яна заўсёды выступае за мэтазгоднасць наўпроставых перамоў паміж старанамі канфлікту. Махмуд Абас, у сваю чаргу, запэўніў Мэркель у тым, што кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі таксама падтрымлівае ідэю мірнага суіснавання дзвюх дзяржаў, дадаўшы, што гэта з'яўляецца адзіным спосабам дасягнуць "ўсёабдымнага і справядлівага міру". Ён падзякаваў Бэрліну за матэрыяльную, палітычную і маральную падтрымку аўтаноміі і выказаў надзею на тое, што ФРГ зможа стаць пасярэднікам ва ўрэгуляванні ізраільска-палестынскага канфлікту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках