4 траўня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон упершыню ў лідарах апытанняў пра будучага прэзідэнта Францыі

2
Макрон упершыню ў лідарах апытанняў пра будучага прэзідэнта Францыі
Эмануэль Макрон

Ён можа стаць прэзідэнтаў Францыі ўжо ў першым туры выбараў.

Паводле апошніх апытанняў, прэзідэнтам Францыі ўжо ў першым туры выбараў можа стаць незалежны цэнтрысцкі палітык Эмануэль Макрон. За яго ахвочыя прагаласаваць 26 адсоткаў выбаршчыкаў, перадае «Радыё Свабода».

Упершыню Макрон - у рэйтынгу - абагнаў лідарку ультраправых Марын Лё Пэн, якую падтрымліваюць цяпер 25 адсоткаў французаў.

Трэцяе месца ў апытаннях (17% галасоў) займае кандыдат кансэрватараў Франсуа Фіён, які апынуўся ў цэнтры фінансавага скандалу.

Нагадаем, 24 сакавіка Марын Лё Пэн наведала Маскву, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Выступаючы перад журналістамі, яна абяцала ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі прыкласці ўсе намаганні для зняцця з Расеі еўрапейскіх санкцый. Пуцін, са свайго боку, запэўніў, што Масква не мерыцца мяшацца ў французскую перадвыбарчую кампанію, але мае права прымаць усялякіх палітыкаў з гэтай краіны.

Выбары прэзідэнта Францыі плануецца правесці ў два туры - 23 красавіка і 7 траўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках