3 траўня 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Клімавічаў: Буду на заўтрашняй акцыі!

5
Актывіст з Клімавічаў: Буду на заўтрашняй акцыі!
скрыншот SVABODA.ORG

Рэгіёны гатовыя падтрымаць менчукоў і выйсці на акцыі пратэсту.

«Я ўпершыню ўдзельнічаю ў такіх акцыях, дагэтуль толькі сачыў праз інтэрнэт. На гэтую акцыю мы ўскладалі вялікія надзеі, але ўлады брутальна задушылі пратэст. Хапалі ўсіх запар, апазіцыя ці не, людзі выходзілі з крам - іх хапалі, пры мне схапілі паджылую жанчыну, ёй стала блага, яе проста кінулі і паехалі далей, мінакі выклікалі хуткую дапамогу.

Людзей больш не спалохаеш, яны будуць далей выходзіць, людзей гэта толькі згуртуе, беларусы раззлаваныя дзеяннямі, якія распачалі улады. У Клімавічах на заўтра запланаваная акцыя пратэсту, абавязкова буду там!»

Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю з Дня Волі ў Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках