3 траўня 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дальнабойнікі рыхтуюць маштабную акцыю пратэсту

3
Расейскія дальнабойнікі рыхтуюць маштабную акцыю пратэсту
ФОТА: TACC

Са слоў арганізатараў, агульная колькасць удзельнікаў дасягне 20 тысяч.

Не менш за 10 тысяч дальнабойшчыкаў толькі ад Аб'яднання перавозчыкаў Расеі (АПР) возьмуць удзел у «пасіўным» страйку ў панядзелак, 27 сакавіка, распавялі РБК прадстаўнікі АПР Андрэй Бажуцін і Міхаіл Курбатаў. Яшчэ адна крыніца ў аб'яднанні заявіла, што агульная колькасць удзельнікаў дасягне 20 тысяч.

Чакаецца, што ўдзельнікі «пасіўнай» акцыі выбудуюць калоны з цяжкавікоў уздоўж дарог.

«Асноўная задача страйку — гэта спыніць грузаплыні, гэта значыць, спыняем перавозкі і пачынаючы з панядзелка выбудоўваем калоны ўздоўж дарог у гарадах», — растлумачыў Бажуцін.

Дальнабойнікі патрабуюць скасавання або зніжэння тарыфаў сістэмы «Платон», уведзенай у лістападзе 2015 года. Згодна з правіламі ўладальнікі грузавікоў або фірмы-перавозчыкі, у якіх ёсць машыны грузападымальнасцю больш за 12 т, павінны кампенсаваць прычыненую цяжкавікамі шкоду дарогам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках