4 траўня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі

5
У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі
ФОТА: CENSOR.NET.UA

25 сакавіка ў Кіеве прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку беларускага нацыянальнага свята Дня Волі.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Цензор.НЕТ з месца падзей.

Акцыя салідарнасці накіраваная на падтрымку беларускіх і ўкраінскіх палітвязняў.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка Герою Украіны М. Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі прайшлі маршам да амбасады Рэспублікі Беларусь (вул. Кацюбінскага, 3), дзе прайшоў мітынг з удзелам беларускіх і ўкраінскіх актывістаў.

Удзельнікі акцыі салідарнасці з дэмакратычнай грамадскасцю Беларусі збіраюцца каля помніка Жызнеўскаму ў Кіеве.

Актывісты ўшанавалі Герояў хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі кветкі да помніка.

Пасля актывісты накіраваліся маршам да амбасады Беларусі ў Кіеве.

ФОТА: CENSOR.NET.UA
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках