4 траўня 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Гэтыя супрацоўнікі АМАП вісяць на шыі кожнага з нас!

44
Мянчанка: Гэтыя супрацоўнікі АМАП вісяць на шыі кожнага з нас!
ФОТА: NN.BY

«Мы іх не пракормім, спадарства. Гэтага не адна эканоміка не вытрымае», - кажуць менчукі пра АМАП, што выставілі сёння супраць народа.

«У 5-ай гарадской лякарні ёсць аддзяленне нейрахірургіі, але няма апарата МРТ. Зламаўся, кажуць. Тут трэба дадаць, што зламаўся ён больш за сем (!) гадоў назад. Сем гадоў. На новы апарат я так разумею, грошыкаў няма. А адкуль яны з'явяцца? Сёння на вуліцах Менска стаялі шэрагі добра ўкамлектаваных байцоў АМАП са шчытамі і дубінкамі, велізарная колькасць новенькіх аўтазакаў, бліскучых цёмна-сініх вадамётаў, нейкіх дзіўных прыстасаванняў для ўзяцця барыкад, і нават вайсковы аўтамабіль з кулямётам на даху. Гэтага было так шмат, і гэта было так наглядна, куды сыходзяць нашы грошы. Мы іх кормім, купляем ім амуніцыю. З нашых падаткаў.

На кожнай нашай шыі сядзіць рослы хлопец з укормленай пысай і немалым заробкам. На шыі вашага дзіцяці, на плячах у вашай пажылой мамы. У кожнага вісіць свой дзяцюк пад два метры росту і неслабым апетытам. Жарэ, п'е ды рагоча з нас. З дурняў. Таму так цяжка дыхаць і кішэні дзіравыя. Мы іх не пракормім, спадарства. Гэтага ніводная эканоміка не вытрымае. І 5-я гарадская лякарня атрымае толькі «піську» ад амапаўца, а не МРТ», - напісала ў Фэйсбуку мянчанка.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках