3 траўня 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст «Дождя»: У Беларусі выведзеная асаблівая парода людзей

61
Журналіст «Дождя»: У Беларусі выведзеная асаблівая парода людзей
СЯРГЕЙ ЕРЖАНКОЎ
ФОТА: FACEBOOK.COM

Нават у вонкавых антрапалагічных прыкметах яны маюць мала агульнага з астатнімі беларусамі.

Пра гэта пасля брутальнага разгону мірных дэманстрантаў у Менску напісаў журналіст расейскага тэлеканала «Дождь» Сяргей Ержанкоў.

«Калі мне казалі, што ў Беларусі выведзеная асаблівая парода людзей, і яны нават у вонкавых антрапалагічных прыкметах маюць мала агульнага з астатнімі беларусамі, я, прызнацца, уважаў гэта за перабольшанне.

Сёння я тварам да твару сутыкнуўся з гэтымі байцоўскімі сабакамі без наморднікаў. Грымасы нянавісці, аскаленыя морды. Утрох-упяцёх яны збівалі старых і жанчын. Не ведаю, як іх дрэсіруюць, чым іх напампоўваюць, але гэта страшнае відовішча. У нас такое было толькі 6 сакавіка.

Ні на водным расейскім мітынгу мяне не пакідала адчуванне, што ў выпадку затрымання ёсць, хай і прывідны, шанец дамовіцца. Тут гэтага адчування не было. Гэтыя быкі маюць сваю праўду:

Ім не трэба сонца, цемры ім дастаткова», - напісаў Ержанкоў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках