3 траўня 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Макейн патрабуе неадкладнага вызвалення беларускіх палітвязняў

34
Сенатар Макейн патрабуе неадкладнага вызвалення беларускіх палітвязняў
ФОТА: CHARTER97.ORG

Заява аб сітуацыі ў Беларусі сенатара Джона Макейна, старшыні Камітэта Сената ЗША аб узброеных сілах.

«Масавыя дэманстрацыі, якія праходзяць сёння ў Менску з'яўляюцца яркай праявай дэмакратычных памкненняў беларускага народа. Цягам апошніх тыдняў тысячы беларусаў, нягледзячы на рэпрэсіі і гвалт, выходзілі на дэманстрацыі ў абарону сваёй чалавечай годнасці з патрабаваннем справаздачнасці ад уладаў. Іх самаадданасць натхняе.

Лукашэнка павінен неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць сотні грамадзян, затрыманых і арыштаваных за ажыццяўленне свайго асноўнага права на свабоду слова і сходу. Ён павінен паважаць грамадзянскія свабоды грамадзянаў. Беларускі народ годны свабоды, якая дасць магчымасць вызначыць сваю будучыню. Урад Беларусі павінны адказаць на справядлівыя патрабаванні народа», - заявіў Джон Макейн.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках