Максім Вінярскі абвесціў галадоўку ў залі суда
3- 27.03.2017, 11:45
- 40,440
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» быў затрыманы на Дні Волі ў Менску.
У Партызанскім раённым судзе пачынаецца працэс над каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, паведамляе «Радыё Свабода».
Вінярскі кажа, што цяпер з ім прывезлі ў суд 14 чалавек, у тым ліку экс-начальніка штаба Мікалая Статкевіча на выбарах 2010 года Сяргея Марцалева. Яны абодва абвясцілі галадоўку.
Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.