26 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Луканоміцы засталося не больш за два гады

14
Экспэрт: Луканоміцы засталося не больш за два гады

Новы крызіс ужо стукаецца ў дзверы.

Загадчык кафедры «Арганізацыя і аналіз прадпрымальніцкіх працэсаў» ІПК і ПК БНТУ Леанід Жэлтанога ў артыкуле для выдання «Беларусы і рынак» прагназуе тры сцэнары развіцця новага крызісу.

«Актуальнасць структурных рэформаў у беларускай эканоміцы ўжо ні ў каго не выклікае сумневы. Аднак тэрміны, «адпушчаныя» на іх рэалізацыю, бесперапынна сціскаюцца, бо сціскаецца розніца паміж працэнтнымі стаўкамі ў кароткатэрміновых 13-тыднёвых і доўгатэрміновых пяці - і дзесяцігадовых казначэйскіх аблігацыях ЗША. На 24 сакавіка даходнасць 13-тыднёвых кароткатэрміновых аблігацый ЗША склала 0,748 % гадавых, а дзесяцігадовых казначэйскіх аблігацый — 2,48 %», — піша Леанід Жэлтанога.

Сцісканне гэтай розніцы ва ўмовах росту базавых працэнтных ставак ФРС ЗША з'яўляецца своеасаблівым індыкатарам надыходзячага сусветнага фінансавага крызісу. Так было, напрыклад, у 2001 і 2008 гадах.

«Ствараецца ўражанне, што сусветны фінансавы рынак ужо запраграмаваў крызіс да канца 2019-пачатку 2020 года, з паглыбленнем якога ФРС зноў будзе вымушаная панізіць працэнтныя стаўкі, бо паўстануць праблемы з абслугоўваннем сумарнай запазычанасці фінансавых арганізацый сумаю блізу 10 трлн. даляраў»,— адзначае экспэрт.

Вучоны прагназуе тры сцэнары развіцця падзей у сусветнай фінансавай сістэме.

Першы сцэнар — базавы

ФРС падыме базавыя працэнтныя стаўкі згодна з заяўленай праграмай. Моцнае ўзмацненне жорсткасці ДКП прывядзе да падзення коштаў нафты, нафтапрадуктаў і іншых сыравінных тавараў, уключаючы калійныя ўгнаенні і малако, якія фармуюць значную долю айчыннага экспарту. Нараўне з праблемамі абслугоўвання валавай замежнай запазычанасці Беларусі блізу 37,5 млрд. даляраў, гэта павялічыць дэфіцыт існага рахунку плацежнага балансу і раскруціць чарговы віток інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі. Пры такім сцэнарыі мы чакаем паскоранага падзення айчыннага ВУП у канцы 2019-2020 гадах.

Другі сцэнар — катастрафічны

Ён самы дынамічны, можа мець нечаканыя вынікі не толькі для нашай краіны, але і для Расеі, а таксама для краін еўразоны, назапасілі істотныя дысбалансы. Масавы зыход капіталу з рызыкоўных актываў у доўгатэрміновыя казначэйскія аблігацыі ЗША можа запусціць крызіс у сусветнай фінансавай сістэме ўжо ў гэтым годзе, што таксама будзе суправаджацца падзеннем коштаў на нафту, нафтапрадукты і іншыя экспартныя тавары Беларусі. Мы сутыкнёмся з усімі праблемамі, апісанымі ў базавым сцэнары. У такім выпадку падзенне айчыннага ВУП можа быць яшчэ больш рэзкім.

Трэці — кансерватыўны

Ён найменш імаверны і прадугледжвае, што ФРС адмовіцца ад праграмы павышэння працэнтных ставак, а казначэйства Злучаных Штатаў павялічыць дэфіцыт бюджэту. Такія пастановы могуць быць прынятыя, калі ў эканоміцы ЗША пачнецца рэцэсія. Для нашай краіны гэта будзе азначаць зацяжную стагнацыю, пераходную ў гэткую ж працяглую рэцэсію.

«Такім чынам, для правядзення структурных рэформаў у Беларусі засталося не больш двух гадоў, ды і тое, калі сітуацыя будзе развівацца па першым або трэцім сцэнары. Катастрафічны сцэнар не пакідае нам часу зусім», — прагназуе экспэрт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках