Фантастычны Салігорск ад украінскага фатографа
9- 17.04.2017, 19:18
- 50,876
Украінскі фатограф і падарожнік з Запарожжа зрабіў дзіўныя кадры штучных гор Беларусі.
Пісьменнік, фатограф і падарожнік Дмытро Салаўёў родам з сонечнага Запарожжа, але ўжо два гады жыве ў Менску. Дагэтуль звыкае да мясцовага клімату і ў канцы кожнага тыдня шукае прыгоды. Адной з такіх прыгод стала выправа да самых вялікіх штучных гор Беларусі - салігорскіх тэрыконаў, адкуль Дзіма прывёз дзівосныя кадры, піша 34travel.me.
«Адрэналіну дадае фармальная забарона на знаходжанне на тэрыторыі адкладаў»
Тут можна ўзняцца не толькі на 150-200 мэтраў над узроўнем мора, але і спусціцца на глыбіню 420 мэтраў - у норах першага калійнага рудніка ёсць спелеалякарні. Ну і вядома, не забудзься зазірнуць у Салігорск - самы малады горад Беларусі.



















