15 снежня 2025, панядзелак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень падтрымкі Трампа ў ЗША вырас да 50% упершыню з сакавіка

3
Узровень падтрымкі Трампа ў ЗША вырас да 50% упершыню з сакавіка

Такія звесткі падаў сам прэзідэнт ЗША ў сваім мікраблогу ў Twitter.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звярнуў увагу грамадскасці на вынікі сацыялагічнага апытання, якое паказала, што роўна палова амерыканцаў падтрымлівае ягоную дзейнасць на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Паведамленне з адпаведнай інфармацыяй ён размясціў на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы мікраблогаў Twitter.

Калі меркаваць з вынікаў апытання даследчай службы Rasmussen Report, узровень падтрымкі прэзідэнта зноў вырас да адзнакі 50% упершыню з сакавіка. Як адзначыла структура, адразу пасля інаўгурацыі ягоны рэйтынг дасягаў 59%, а з пачатку сакавіка знаходзіўся на ўзроўні 42%.

Аналагічнае апытанне сярод расейцаў паказала зваротную тэндэнцыю. Паводле звестак Усерасейскага цэнтра даследвання грамадскай думкі (УЦДГМ), пасля ракетных удараў па вайсковай базе ў Сірыі расейцы сталі горш ставіцца да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Так, дзель негатыўных адказаў за апошні месяц вырасла з 7% да 39%, сведчаць вынікі апытання.

Уночы 7 красавіка УС ЗША на загад Трампа запусцілі 59 крылатых ракет Tomahawk па вайсковым аэрадроме ў сірыйскай правінцыі Хомс. Ракетны ўдар быў адказам на выкарыстанне 4 красавіка хімічнай зброі ў сірыйскай правінцыі Ідліб. Кіраўніцтва ЗША мяркуе, што з гэтага аэрадрома была пачатая меркаваная хімічная атака.

13 красавіка Пентагон упершыню ўжыў у Афганістане звышмагутную фугасную авіяцыйную бомбу, якая называецца ў ЗША «маці ўсіх бомбаў». Відэаролік быў апублікаваны ў афіцыйным Twitter камандавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках