ФХБ пракаментавала бойку беларускіх і славацкіх хакеістаў
11- 17.04.2017, 20:35
- 22,713
Масавая бойка юнацкіх каманд адбылася на велікодным турніры ў Чэхіі.
Федэрацыя хакея Беларусі пракаментавала нядаўнюю масавую бойку беларускіх і славацкіх хакеістаў.
У ёй удзельнічалі гульцы юнацкіх каманд (U-16) «Брэста» і «Кошыцэ», якія гулялі на велікодным турніры ў Чэхіі. Пасля заканчэння двубою за трэцяе месца, дзе беларусы, саступілі (1:4), пачалася бойка, у ёй паўдзельнічалі нават арбітры.
«Асацыяцыя ўважае за недапушчальнае ўсялякія фізічныя кантакты з афіцыйнымі асобамі матчу, - гаворыцца ў заяве Федэрацыі хакея Беларусі. - Асацыяцыя знаходзіцца ў кантакце са славацкай і чэшскай старанамі для аб'ектыўнага і дэталёвага расследавання інцыдэнту, які адбыўся на турніры ў горадзе Мост (Чэхія), і прыняцця вычарпальных захадаў для недапушчальнасці такіх сітуацый надалей».
Адзначаецца, што па выніках расследавання будуць вынесеныя дысцыплінарныя пастановы. Яны будуць тычыцца як хакеістаў-удзельнікаў бойкі, так і «Трэнерска-выкладчыцкага складу дзіцячай-юнацкай хакейнай школы хакейнага клуба «Брэст».