1 студзеня 2026, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзамен на пасведчанне кіроўцы значна ўскладніцца

14
Экзамен на пасведчанне кіроўцы значна ўскладніцца

У Беларусі прапрацоўваецца пытанне пра змяненне практычнага экзамену на пасведчанне кіроўцы катэгорыі А.

Экзамен для матацыклістаў на права кіравання мотатранспартам ускладняць. Пра гэта распавёў начальнік УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк падчас онлайн-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю мотасезона-2017, піша tut.by.

Падчас онлайн-канферэнцыі было ўзнятае пытанне аб тым, што здаць на пасведчанне кіроўцы катэгорыі А лёгка. Экзамен для будучых матацыклістаў просты: кіроўца павінен умець крануцца з месца, загамаваць, праехаць па дошчачцы і праехаць «васьмёрку».

- Прапрацоўваецца пытанне аб змяненні практычнага экзамену на пасведчанне кіроўцы на катэгорыю А для матацыклістаў. Ён будзе значна ўскладнены, найбліжэйшым часам мы гэтую прапанову рэалізуем. Абавязкова будзе горад, будзе экстранае гамаванне, - адзначыў начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк.

Таксама падчас онлайн-канферэнцыі чытач задаў пытанне пра тое, што за адсутнасць шалома матацыклістаў штрафуюць, а за адсутнасць экіпіроўкі - пакуль не. Дзмітрый Карзюк адзначыў, што з цягам часу гэтае пытанне таксама будзе вынесенае на заканадаўчы ўзровень.

- Мяркую, што чалавек, які паважае сябе, мусіць турбавацца за ўласную бяспеку і адзявацца адпаведна. Наколькі карэктна будзе ўносіць гэтае пытанне на заканадаўчы ўзровень... Ён патрабуе шырокага абмеркавання. Сёння шалом - ужо добра. Заўтра мы прыйдзем і да экіпіроўкі, але сёння гаварыць пра гэта рана. Калі чалавек знайшоў магчымасць купіць сабе матацыкл, то і ахоўную экіпіроўку таксама зможа набыць.

На сёння ў краіне зарэгістравана амаль 415 000 адзінак мотатранспарта. Прырост у мінулым годзе склаў амаль дзве тысяч адзінак. Усё гэта матацыклы катэгорыі А.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках