2 траўня 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працэс развалу рэжыму незваротны

67
Працэс развалу рэжыму незваротны

Грошай у дыктатуры няма і браць іх няма дзе.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

- Дыктатар неадэкватна ўспрымае сітуацыю ў краіне ўжо доўгія гады. А апошнія яго дзеянні паказваюць, што яшчэ і не кантралюе яе. Складваецца адчуванне, што ўласныя дарадцы, найбліжэйшае асяроддзе Лукашэнкі, падштурхоўваюць яго да прорвы.

Масавыя арышты па ўсёй краіне, дзеянні ўладаў у Дзень Волі 25 сакавіка, новыя крымінальныя справы супраць грамадскіх актывістаў яшчэ можна спісаць на вясновае абвастрэнне — беларусы ўжо прывыклі да гэтага. Але ж нядаўна быў выступ Лукашэнкі ў «палатцы». Ён мог якім-небудзь чынам змякчыць сітуацыю. Замест гэтага мы пачулі трызненне пра дэстабілізацыю і баевікоў, якія «пруць з усіх бакоў у краіну», а таксама пагрозы на адрас чыноўнікаў, краін Захаду, уласнага народа. Сёння для яго ворагі — усе навокал.

- Лукашэнка абяцаў вярнуць савецкія метады барацьбы з дармаедамі (а гэта быў крымінальны артыкул). Ці абурыць гэта беларусаў яшчэ больш?

- Цяпер кожны крок уладаў злуе беларусаў, бо рэжым наадрэз адмаўляецца выпраўляць нават самыя відавочныя свае памылкі. Замест рэформаў — «рабіце так, як я вучыў», замест скасавання «дэкрэту аб дармаедах» - абяцанне стварыць працоўныя лагеры.

Беларусь сёння знаходзіцца ў такім жа стане, што і позні Савецкі Саюз, калі працэс развалу сістэмы ўжо стаў незваротны, і лік ідзе на месяцы. Сляпое капіяванне досведу таго рэжыму толькі паскорыць наступ пераменаў. Не проста так у выступе Лукашэнкі гучалі «агаворкі па Фрэйду» пра канец СССР і прызнанне, што «мы ўжо на зносе».

- Ці будзе рост пратэстаў, калі ў гэтым ключы дапрацуюць дэкрэт?

- Прычыны, якія выклікалі пратэсты ў лютым-сакавіку гэтага года, нікуды не дзеліся. Грошай у рэжыму няма і браць іх няма дзе. Кошты будуць расці, а заробкі і пенсіі - падаць. Працягнуцца скарачэнні на прадпрыемствах. Працу, якой, дарэчы, да 1 траўня абяцалі забяспечыць усіх беларусаў, па-ранейшаму не знайсці. Будзе расці колькасць не проста незадаволеных, а тых, каму ўжо няма чаго губляць. Гэтых людзей не спыніш, а толькі яшчэ больш абурыш.

Таму, вядома, пратэсты працягнуцца. Людзі будуць самаарганізоўвацца і выходзіць на вуліцы. З'явяцца новыя лідары — і ў Менску, і ў рэгіёнах. Гэтай вясной упершыню за доўгі час апазіцыяй Лукашэнкі стаў увесь народ. Дзясяткі тысяч беларусаў, якія ніколі раней не бралі ўдзел у акцыях апазіцыі, адчулі сваю сілу, і смак свабоды, калі выходзілі на маршы пратэсту. А такія пачуцці не забываюцца.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках