Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ў справе «Белага легіёну»
10- 26.04.2017, 16:14
- 31,039
Абноўлены спіс затрыманых за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» і «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома аб 19 затрыманых фігурантах справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», паспачатай паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе сайт spring96.org.
Спіс затрыманых у справе аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў»:
Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ; 30.03.2017 выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама афіцыйна выстаўленае абвінавачванне паводле арт.287 КК).
Бяляўскі Андрэй Валер'евіч, 1982 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; 31.03.2017 выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. У першай дэкадзе красавіка пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Данілаў Віктар Канстанцінавіч, 1987 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. 10.04.2017 пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць паводле справы, распачатай паводле арт.287 КК).
Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. Пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць паводле справы, распачатай па арт.287 КК).
Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары-1; 31.03.2017 выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама афіцыйна выстаўленае абвінавачванне паводле арт.287 КК).
Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, 1991 г. н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК. Пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Кавальчук Іван Віктаравіч, 1991 г. н.; затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ; 30.03.2017 выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Комлік-Ямацін Андрэй Вячаслававіч, 1985 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, 1985 г. н.; знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. Пераведзены ў следчы ізалятар-1.
Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ; 31.03.2017 выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, 1970 г. н.; кіраўнік клуба «Патрыёт» у Бабруйску; затрыманы 24.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. Пераведзены ў следчы ізалятар-1.
Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага клуба «Патрыёт»), 1994 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. Пераведзены ў следчы ізалятар-1.
Мароз Віктар Генадзьевіч, 1986 г. н.; затрыманы 03.04.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. Пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Новік Дзмітрый Мікалаевіч, 1978 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. 07.04.2017 пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Пашкевіч Цімур Вітальевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ; выстаўленае абвінавачванне па ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама афіцыйна выстаўленае абвінавачванне па арт.287 КК).
Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ; 30.03.2017 выстаўленае абвінавачванне ў ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама афіцыйна выстаўленае абвінавачванне паводле арт.287 КК).
Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч, 1988 г. р.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; 31.03.2017 выстаўленае абвінавачванне ў ч.3 арт.293 КК РБ. Пераведзены ў следчы ізалятар-1. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, 1976 г. н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ; 31.03.2017 выстаўленае абвінавачванне ў ч.3 арт.293 КК РБ. З 05.04.2017 знаходзіцца ў следчым ізалятары-1. (Таксама праходзіць у справе, распачатай паводле арт.287 КК).
Фёдараў Уладзімір Валер'евіч, 1988 г. р.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіцца ў следчым ізалятары-1, выстаўленае абвінавачванне ў ч.3 арт.293 КК РБ. (Таксама афіцыйна выстаўленае абвінавачванне паводле арт.287 КК).
16-ці з іх выстаўленае дадатковае абвінавачванне паводле артыкула 287 Крымінальнага кодэкса «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Са звестак праваабаронцаў у гэты спіс патрапілі:
Аляксей Абрамаў
Андрэй Бяляўскі
Данілаў Віктар
Дундукоў Андрэй
Яўдаха Аляксандр
Зімніцкі Аляксандр
Кавальчук Іван
Комлік-Ямацін Андрэй
Міраслаў Лазоўскі
Мароз Віктар
Новік Дзмітрый
Палтаржыцкі Яўген
Пашкевіч Цімур
Уладзімір Румянцаў
Стрыбульскі Сяргей
Фёдараў Уладзімір
Вядома таксама аб вызваленні наступных фігурантаў справы:
Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, выстаўленае абвінавачванне ў ч.3 арт.293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.
Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, першапачаткова ўтрымліваўся ў следчым ізалятары КДБ, затым у следчым ізалятары-1, 31.03.2017 было выстаўленае абвінавачванне ў ч.3 арт.293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.
Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны са следчага ізалятара-1 31.03.2017.
Кулініч Сяргей Уладзіміравіч, палітычны актывіст і паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, затрыманы 24.03.2017, адпушчаны са следчага ізалятара КДБ 03.04.2017.
Васільеў Раман Ігаравіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Яроменак Уладзімір Мікалаевіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Крамянецкі Дзмітрый Алегавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Леўчанка Арцём Русланавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 22.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Борстак Сяргей Пятровіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны 31.03.2017.
Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, спецназавец з Мар'інай Горкі, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.
Грэк Ілля Генадзьевіч, намеснік начальніка ў ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны са следчага ізалятара КДБ 31.03.2017.
Сцяпанаў Максім Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, утрымліваўся ў следчым ізалятары КДБ, адпушчаны 31.03.2017.
Саскевіч Аляксей Іванавіч, вайсковец з Мар'інай Горкі; затрыманы 24.03.2017, адпушчаны.
Сяргей Громаў адпушчаны.