3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч: Грошы больш патрэбна дзеткам

10
Аляксандра Сасновіч: Грошы больш патрэбна дзеткам
Аляксандра Сасновіч

Лідарка жаночай нацыянальнай каманды Беларусі ў тэнісе адмовілася ад дзяржпадтрымкі і прызавых.

Пра гэта Аляксандра Сасновіч заявіла ў інтэрв'ю tut.by.

- Вы ўхвална адгукаецеся пра кіраўніка федэрацыі Аляксандра Шакуціна. З ім маладыя тэнісісткі Арына Сабаленка, Вера Лапко ды іншыя атрымалі фінансавую падтрымку і лепшыя варункі. Ці ёсць у вас шкадаванне, што ён не прыйшоў раней, чым у 2012 годзе? Тады, калі быў патрэбны вам.

- Я спакойная. Значыць так павінна было быць, вось і ўсё. Дарэчы, вось ужо год, як я не карыстаюся дзяржаўнай падтрымкай і езджу на спаборніцтвы за свой кошт. Мяркую, што выйшла на ўзровень, калі магу сябе забяспечваць. А грошы, якія маглі быць выдаткаваныя на тэнісістку Сасновіч, больш патрэбныя дзеткам. Спадзяюся, што тым самым паспрыяю росту колькасці гульцоў, і іх рэйтынг будзе толькі падвышацца. Іх заўважаць, стануць падтрымліваць спонсары.

- У мінулым годзе вы зарабілі амаль 220 тысяч даляраў, а сума прызавых біятланісткі Дар'і Домрачавай у сезоне 2015 года, калі яна перамагла Кубак свету, склала 228,5 тысяч еўраў. Што вы думаеце пра гэтую суму - шмат ці мала?

- Скардзіцца не даводзіцца, бо ў тэнісе добрыя прызавыя. Працуем шмат і, думаю, атрымліваем заслужана.

- Ваш бацька распавядаў, што пры гэтым чысты заробак з улікам выплаты падаткаў і выдаткаў блізу 50 тысяч даляраў.

- Зразумела, на рукі мы атрымліваем значна менш, чым пішуць на сайце WTA.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках