3 траўня 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маккейн: У краінах Балтыі мы робім вельмі цікавыя і карысныя рэчы

1
Маккейн: У краінах Балтыі мы робім вельмі цікавыя і карысныя рэчы
Джон Маккейн

Сэнатар заклікаў процідзейнічаць уплыву Расеі на Балканах гэтак жа актыўна, як і ў балтыйскім рэгіёне.

Больш актыўныя кантакты ЗША і Еўропы з дзяржавамі Заходніх Балкан будуць мець вызначальнае значэнне для процідзеяння ўсё больш напорыстым дзеяннямі Расеі ў гэтым рэгіёне, заявіў «Голасу Амерыкі» сэнатар Джон Маккейн.

Старшыня камітэта Сэнату ўзброеных сіл Маккейн сказаў пра гэта неўзабаве пасля паездкі па рэгіёну, падчас якой ён наведаў Чарнагорыю.

ЗША падтрымліваюць уступленне гэтай краіны ў NATO, у той час як Расея выступае рашуча супраць гэтага.

«Нейкія старыя, нейкія новыя канфлікты ў рэгіёне патрабуюць нашай увагі. Мяне турбуе тое, што нашу ўвагу адцягваюць на Украіну, на Блізкі Усход, на Кітай, але абсалютна зразумела, што расейцы спрабуюць пашырыць свой згубны ўплыў у рэгіёне, - сказаў ён. - Спроба дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі з'яўляецца наглядным прыкладам гэтага».

Расея называе ўступленне Чарнагорыі ў NATO правакацыяй праз геаграфічную блізкасць гэтай краіны з Расеяй. Крэмль даўно ўважае Балканы за частку сферы свайго ўплыву.

Расейскія кампаніі па пашырэнню ўплыву ў Сербіі, Македоніі і Косава з'яўляюцца, са слоў сэнатара, «вынікам недастатковага амерыканскага і еўрапейскага лідарства».

«Мы ўдзельнічалі там у канфлікце. Былі велізарныя чалавечыя ахвяры, але, відавочна, мы апошнімі гадамі адтуль сышлі», - сказаў ён.

ЗША і заходнія хаўруснікі таксама павінны стабілізаваць становішча на Балканах з дапамогай «мяккай» дыпламатыі ў выглядзе пакетаў дапамогі, накіраваных на падвышэнне занятасці, працу сярод моладзі і антытэрарыстычныя намаганні, мяркуе амерыканскі заканадавец.

У 2014 годзе прэзідэнт Барак Абама даў старт Еўрапейскай ініцыятыве для стратэгіі, якая спалучае вайсковыя і дыпламатычныя элементы. Маккейн мяркуе, што ЗША павінны запусціць аналагічную праграму ў Паўднёва-Усходняй Еўропе.

У рамках гэтай праграмы, узмацніць амерыканскую вайсковую прысутнасць у Польшчы і краінах Балтыі, ЗША плануюць павялічыць вайсковыя выдаткі ў Еўропе ў чатыры разы і давесці іх да 3,4 мільярда даляраў у 2017 годзе.

«У краінах Балтыі мы робім вельмі цікавыя і карысныя рэчы», - сказаў Маккейн, маючы на ўвазе ратацыю войскаў ЗША і NATO, назапашванне вайсковай тэхнікі і фармаванне сіл хуткага рэагавання, накіраваных на супрацьдзеянне расейскай вайсковай агрэсіі, такой як анэксія ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе.

«І тым не менш у значнай ступені мы, відавочна, ігнаруем магчыма самае нестабільнае месца ў Еўропе», - дадаў ён.

Адказваючы на пытанне пра расследаванне выканаўчай галіной улады расследавання кантактаў паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Расеяй, Маккейн заявіў: «Мы даведаемся яшчэ шмат непрыемных навінаў, перш чым усё гэта скончыцца».

8 траўня падкамітэт камітэта Сэната ў пытаннях судовай улады заслухае сведкавыя сведчанні аб гэтым пытанні былой выканаўцы абавязкаў генеральнага пракурора Салі Ейтс і былога дырэктара нацыянальнай выведкі Джэймса Клэпера.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках