3 траўня 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэйв Льюіс: На чэмпіянат свету едзем змагацца за медалі

17
Дэйв Льюіс: На чэмпіянат свету едзем змагацца за медалі
Дэйв Льюіс
ФОТА: KP.BY

Калі няўхільна імкнуцца да высокай мэты, рана ці позна яе дасягнеш, перакананы галоўны трэнер каманды Беларусі ў хакеі.

Галоўны трэнер каманды Беларусі Дэйв Льюіс распавёў pressball.by пра тое, што разлічвае змагацца за медалі на чэмпіянаце свету:

«Нашы задачы не адрозніваюцца ад тых, што я ставіў перад трэнерскім штабам у пачатку падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Кожны з нас павінен зрабіць усё, каб падвесці кожнага асобнага гульца да аптымальнай формы. Няма дрэнных вучняў - ёсць кепскія настаўнікі.

Агульная ж мэта не змянілася з таго моманту, як я ўзначаліў каманду Беларусі: на ЧС едзем змагацца за медалі. Калі не ставіць высокіх задач, немагчыма дасягнуць большага, але, калі няўхільна імкнуцца да высокай мэты, рана ці позна яе дасягнеш. Безумоўна, у нашым выпадку гэта адбудзецца не сёння і не заўтра - наш шлях цярністы».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках