3 траўня 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іраку дзікі затапталі засаду ісламістаў

12
У Іраку дзікі затапталі засаду ісламістаў

Тры баевікі з «Ісламскай дзяржавы» загінулі, а пяць атрымалі раненні ў выніку атакі з боку статку вепрукоў.

Пра гэта піша «The Times» са спасылкай на мясцовых жыхароў на поўначы Ірака (пераклад - «Белсат»).

Інцыдэнт адбыўся на поўначы Ірака, дзе ІД адступае пад ціскам іракцаў і курдаў, аднак яшчэ ўтрымлівае Масул - другі па велічыні горад краіны.

Распавядаюць, што ісламісты рыхтавалі засаду каля палёў прыкладна ў 100 км на паўднёвы-захад ад горада Кіркука. Жыхары ў гэтай мясцовасці арганізаваліся ў самадзейныя атрады, каб абараніцца ад ісламістаў, і баевікі планавалі напасці на іх.

«Магчыма, рух баевікоў патурбавацца статак дзікоў, якія жывуць тут у наваколлі», - сказаў шэйх Анвар аль-Асі, які ўзначальвае кланавыя атрады самаабароны.

Целы ісламістаў былі знойдзеныя групай уцекачоў, якія пакідалі зону баёў. З паведамлення намесніка кіраўніка выведкі ўзброеных фармаванняў іракскіх курдаў Азада Джэлаля, джыхадзісты ў раёне адказалі на інцыдэнт стральбой у мясцовых вепрукоў.

У ісламе свіння ўважаецца за брудную жывёліну, а свініну есці забаронена. У той жа час у Еўропе свініна з'яўляецца традыцыйнай часткай рацыёну, а дзік, найбліжэйшы сваяк хатняй свінні, уважаецца ў еўрапейскай культуры і рыцарскай геральдыцы за сімвал вайсковай славы і мужнасці.

Вяпрук звычайна атакуе чалавека, калі бачыць пагрозу для сябе ці для сваіх дзяцей. Ён нясецца на праціўніка, збіваючы яго з ног, топча капытамі і б'е ікламі прыкладна ў раён сцёгнаў. Пры гэтым пасля першай атакі кабан вяртаецца і нападае зноў, пакуль ахвяра цалкам не страціць здольнасць рухацца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках