3 траўня 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менгарвыканкаме зробяць рамонт за $6 мільёнаў

21
У Менгарвыканкаме зробяць рамонт за $6 мільёнаў
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

А эскалатар каля гандлёвага цэнтра «Сталіца» заменяць на звычайную лесвіцу за $75 тысяч.

Другі тыдзень у будынку Менскага гарадскога выканаўчага камітэта ідзе рамонт. Відаць, што на другім паверсе Менгарвыканкама рамантуюць кабінеты.

«Еўрарадыё» знайшло на сайце icetrade.by тэндэр на гэты капрамонт. У адміністрацыйным будынку на праспекце Незалежнасці, 8 зробяць падвесны столь, усталююць новую лесвіцу для выхаду на дах, заменяць ліфты, адрамантуюць дах і ганак.

Плануюцца дадатковыя санітарныя вузлы пры пакоях адпачынку для кіраўнікоў Менгарвыканкама. Каштаваць гэта ўсё будзе...6 мільёнаў даляраў або 11.439.455 рублёў.

«Там будзе комплексны капітальны рамонт з мадэрнізацыяй. Таму што рамонт не рабіўся з 1964 года, з моманту, як будынак ўзвялі», - растлумачылі ва Управе капітальнага будаўніцтва «Захад». Менавіта гэтая арганізацыя і замовіла рамонт для будынка гарадскога кіраўніцтва.

Нерабочы эскалатар-дармаед каля гандлёвага цэнтра «Сталіца» заменяць на звычайную лесвіцу за 75 тысяч даляраў. Адпаведную заяўку таксама знаходзім на сайце дзяржзакупак.

«Там будзе проста спуск. Эскалатар там нейкі нерабочы быў першапачаткова. Будзе зручная лесвіца, добраўпарадкаваная, з пандусамі», - кажуць у Гардарбудзе, прадпрыемстве, якое размясціла тэндэр.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

За такія грошы і кватэру ў Менску купіць можна, не толькі лесвіцу адрамантаваць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках