2 траўня 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Джонсан: Вялікая Брытанія цалкам падтрымлівае дзеянні Трампа ў Сірыі

Борыс Джонсан: Вялікая Брытанія цалкам падтрымлівае дзеянні Трампа ў Сірыі
Борыс Джонсан
ФОТА: GETTY IMAGES

Таксама кіраўнік МЗС заявіў, што Вялікая Брытанія не прызнае анэксію Крыма.

Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Лондан не прызнае далучэнне Крыма да Расеі, піша newsru.com cо спасылкай на Sky News.

«Мы намагаем на суверэнітэце і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх краін Еўропы і адмаўляемся прызнаць незаконную анэксію Крыма Расеяй», - сказаў Джонсан у сераду, 26 красавіка, на банкцеле, зладжаным у сталіцы краіны лордам-мэрам лонданскага Сіці.

Джонсан закрануў і іншыя важныя пытанні замежнай палітыкі Злучанага Каралеўства, такія як дачыненні з ЗША і Brexit. Міністр выступіў за цесны хаўрус з Вашынгтонам, выказаў падтрымку дзеянням прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Сірыі, а таксама ўхваліў пазіцыю прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй на перамовах аб умовах выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Напрыклад, кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Вялікая Брытанія падтрымала дзеянні ЗША, накіраваныя супраць забойства мірных грамадзян пры дапамозе хімічнай зброі ў Сірыі, і будзе дамагацца прыцягнення да адказнасці тых, хто нясе адказнасць за хіматакі. Як адзначае РІА «Новости», тым самым Джонсан, чалец Кансерватыўнай партыі, уступіў у завочную палеміку з лідарам лейбарыстаў Джэрэмі Корбінам, які заявіў, што ў выпадку прыходу да ўлады ён спыніць бамбаванні Сірыі.

Падчас гаворкі аб будучым выхадзе краіны з ЕЗ, Джонсан падкрэсліў, што ў кансерватараў ёсць дакладны план перамоваў аб Brexit, і гэты план дазволіць Брытаніі і ЕЗ выбудаваць «асаблівае партнёрства» і паслужыць інтарэсам і брытанцаў, і еўрапейцаў.

«І хоць я не сумняваюся, што перамовы будуць цяжкімі, я ўпэўнены, што Тэрэза Мэй можа дамагчыся поспеху і прывесці нас у эпоху пагадненняў аб свабодным гандлі», - сказаў міністр.

Тэлеканал адзначае, што выступ Джонсана стаў яго першай праграмнай прамовай з 18 красавіка, калі Мэй абвясціла аб правядзенні 8 чэрвеня датэрміновых парламенцкіх выбараў, і можа ўважацца за замежнапалітычную канцэпцыю торы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках