3 траўня 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пухавіцкім раёне вартаўнік скраў пагрузчык, які сам жа ахоўваў

15
У Пухавіцкім раёне вартаўнік скраў пагрузчык, які сам жа ахоўваў
ФОТА: УУС Менскага аблвыканкама

Працаўнік «запазычыў» транспартны сродак, каб з'ездзіць да мамы па гарбату.

Работнікі фермы ў Пухавіцкім раёне раніцай убачылі на прасёлкавай дарозе кінуты пагрузчык «Амкадор-міні». Аўтамашына была на хаду, але ў апошні час нідзе не выкарыстоўвалася. Таму аб знаходцы яны паведамілі кіраўніку гаспадаркі, паведамляе «Еўрарадыё».

Дырэктар сельгаспрадпрыемства заявіў аб крадзяжы ў міліцыю, паведамляе УУС Менскага аблвыканкама. Выявілася, што ў ноч злачынства на ферме знаходзіліся два вартаўнікі, а нікога са старонніх асоб не было.

ФОТА: УУС Менскага аблвыканкама

Аператыўнікі высветлілі, што да згону датычны адзін з ахоўнікаў фермы. 29-гадовы жыхар вёскі Груд дачакаўся, пакуль напарнік па ахове сыдзе адпачываць, завёў пагрузчык і паехаў на ім. Як патлумачыў сам мужчына, ён хацеў з'ездзіць да маці па гарбату і каву. Аднак на паўшляху ягоны транспарт зламаўся.

Цяпер на вяскоўца распачатая крымінальная справа за крадзеж. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

ФОТА: УУС Менскага аблвыканкама
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках