2 траўня 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трансляцыя паўфіналу «Еўравізіі» пройдзе на беларускай мове

1
Трансляцыя паўфіналу «Еўравізіі» пройдзе на беларускай мове

NaviBand з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» выступіць у другім паўфінале пад нумарам 14.

«Слоган конкурсу сёлета Celebrate Diversity, таму нам хацелася паказаць свету, у тым ліку, разнастайнасць беларускай мовы, бо «Еўравізію» актыўна глядзяць беларусы ў іншых краінах», — распавёў журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін, які будзе каментаваць другі паўфінал «Еўравізіі» на беларускай мове, паведамляе tut.by.

Як распавёў Перлін, ён плануе «не толькі традыцыйна сачыць за каментарамі гледачоў у сацыяльных сетках Twitter і Facebook, але і ўпершыню ў Instagram адлюстроўваць тое, што адбываецца ля каментатарскай кабіны ў канкрэтную хвіліну».

Нагадаем, жывую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці прапагандысцкія тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі — «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», а таксама афіцыйны сайт медыяхолдынга tvr.by.

Гурт NaviBand з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» выступіць у другім паўфінале пад нумарам 14.

Разам са шматмільённай аўдыторыяй «Еўравізіі» за свайго фаварыта ў другім паўфінале, і ў фінале змогуць прагаласаваць і беларускія тэлегледачы. У адпаведнасці з правіламі конкурсу, гледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну. Вынікі галасавання ад Беларусі ў другі раз абвесціць спявачка Алена Ланская, якая прадстаўляла краіну на «Еўравізіі-2013».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках