3 траўня 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую каўбасу з бабра паспытаюць за мяжой

36
Беларускую каўбасу з бабра паспытаюць за мяжой

Мясны выраб з грызуна будзе ісці на экспарт.

Каўбасу з бабра плануецца экспартаваць, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Шастакоў падчас дэгустацыі прадукцыі з мяса дзікіх жывёл на выставе «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017», паведамляе БелТА.

«Мы плануем выйсці на нашы дыпмісіі з прапановай пастаўляць каўбасу з бабра за мяжу. Гэта не кураціна, не свініна, якую бачым ўсюды на прылаўках, гэта ўсё ж такі абмежаваная партыя прадукцыі, далікатэс», - сказаў Сяргей Шастакоў. На дэгустацыі прадэманстравалі пробную партыю каўбасы з бабра двух відаў (з даданнем дзікай качкі і аленіны), а таксама шашлык з бабра.

«Мы падрыхтавалі невялікую прэзентацыйную партыю каўбасы. Пакуль яна не прадаецца. У гэтай каўбасе 30% мяса бабра і 70% іншага мяса, напрыклад, аленіны. Гэта аптымальныя суадносіны. Прапорцыю можна мяняць, але мы імкнёмся ўлічваць густы спажыўцоў, каб гэтую каўбасу можна было рэалізоўваць. Вывучылі досвед краін-суседзяў і пераканаліся, што амаль ніхто не робіць чыстую каўбасу з бабра. Мяса бабра па сваёй структуры даволі вадзяністае, таму па рэцэптуры пажадана змешваць яго з іншымі тыпамі», - распавёў Cяргей Шастакоў.

«Нарыхтоўкай будуць займацца лясгасы. Агулам у Беларусі здабываецца блізу 9 тысяч асобін бабра. Прыкладна 30-40% пойдзе на каўбасу», - дадаў Сяргей Шастакоў. Мяркуецца, што кошт гэтай каўбасы можа скласці Br25-30 за 1 кг. Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі адзначыў, што мяса бабра вельмі карыснае.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках