2 траўня 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 15 траўня РФ уводзіць у аэрапортах памежны кантроль рэйсаў з Беларусі

12
З 15 траўня РФ уводзіць у аэрапортах памежны кантроль рэйсаў з Беларусі

Раней рэйсы з Беларусі не надглядаліся і былі прыраўнаваныя да ўнутраных маршрутаў.

З 15 траўня Расея ўводзіць памежны кантроль у аэрапортах для рэйсаў з Беларусі. Як тлумачыцца на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск, цяпер усе беларускія рэйсы пераводзяцца ў міжнародныя сэктары аэрапортаў Расеі, і там будзе ажыццяўляцца пашпартны кантроль, перадае «Еўрарадыё».

Раней рэйсы з Беларусі не надглядаліся і былі прыраўнаваныя да ўнутраных маршрутаў.

Расея тлумачыць гэта тым, што ў нашай краіне ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для замежнікаў, і яна не хоча дапусціць, каб на яе тэрыторыю патрапілі нелегалы.

Беларуская старана не мерыцца ўводзіць такія ж захады ў адказ, а менскі аэрапорт будзе працаваць у звыклым рэжыме. Правяраць пасажыраў, якія ляцяць з Расеі, у нас не будуць.

Выняткам стануць толькі транзітныя пасажыры, якія ляцяць у Расею праз Нацыянальны аэрапорт Мінск: ім трэба паказаць пасведчанне асобы, а таксама міграцыйную картку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках