2 траўня 2024, Чацвер, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у федэрацыі фехтавання «пракацілі» кандыдата ад улады

6
На выбарах у федэрацыі фехтавання «пракацілі» кандыдата ад улады

Здавалася б, тут і казка заканчваецца – але не так усё проста!

Журналіст pressball.by Сяргей Вярсоцкі распавёў пра падрабязнасці выбару новага кіраўніка Беларускай федэрацыя фехтавання.

Першым кандыдатуру пераемніка прапанаваў сам дзейсны кіраўнік, былы першы намеснік міністра спорту Аляксандр Гагіеў, падкрэсліўшы, што ягоны пратэжэ і намеснік ў БРФФ Аляксей Аўсянкін узгоднены на самым версе, што, мяркуючы з усяго, павінна было звесці галасаванне да чыстай фармальнасці.

Аднак безальтэрнатыўных выбараў не здарылася – прадстаўнік Менскай абласной федэрацыі фехтавання Дзмітрый Сурмач прапанаваў у якасці альтэрнатыўнай кандыдатуры першага намесніка Гагіева ў федэрацыі Андрэя Губанава.

Можна толькі здагадвацца, наколькі высокі аўтарытэт у фехтавальным асяродку меў Губанаў, калі пры падліку галасоў ён пакінуў за сабой "праўладнага" кандыдата:

За Аўсянкіна: за – 11, супраць – 14, устрымаліся – 5.

За Губанава: за – 14, супраць – 11, устрымаліся – 5.

Пасля гэтага Аляксандру Гагіеву нічога не заставалася, як павіншаваць новага кіраўніка федэрацыі і перадаць яму стырно кіравання пры вядзенні канферэнцыі, якая спакойна скончыла сваю працу да 13-й.

Здавалася б, тут і казка заканчваецца – але не так усё проста! Падобныя гульні ў дэмакратыю для многіх прысутных выйшлі бокам. Вось што піша ў сябе ў Фэйсбуку той самы прадстаўнік Менскай вобласці на канферэнцыі Дзмітрый Сурмач:

"Ніколі не мог уявіць, што магчымасць развіваць і прасоўваць мой любімы спорт – фехтаванне – такая запатрабаваная. Бо ўсе разумеюць, што працаваць за бясплатна, прыдумляць спосабы прапаганды фехтавання, займацца будзёншчынай і шукаць грошы для спартоўцаў – гэта няўдзячная праца. Аднак апошняя канферэнцыя федэрацыі фехтавання перавярнула ўсё дагары дном. За магчымасць узначаліць вельмі маленькую, бедную і слабую федэрацыю сталі грызціся зубамі.

Пасля выбараў на карысць Губанава з заканчэннем канферэнцыі ўсё толькі пачыналася! Спадары Гагіеў і Баравуля, якія пайшлі з усмешкай на вуснах, уключылі ўвесь пакуль даступны ім "адміністрацыйны" рэсурс. У Бярэсці кіраўнік управы спорту і турызму прыгразіў звольніць усіх дэлегатаў разам з Авяцісавым за "няправільныя" паводзіны на канферэнцыі. Такая ж сітуацыя ў Магілёве, Гомелі, Гародні і Менскай вобласці. У Менску трэнеру шпагі Сакалоўскаму прапанавалі напісаць заяву з уласнага жадання. Я ўжо не кажу пра тое, што самога Губанава пасля выбарчай канферэнцыі спачатку "падкуплялі" салодкімі абяцаннямі, потым пагражалі звальненнем з трэнераў, і ўсё толькі дзеля ягонай адмовы ад пасады кіраўніка. Потым пачалі шукаць падставы скасавання або непрызнання канферэнцыі, і гэта яшчэ не канец".

Вы будзеце смяяцца, але нагода сапраўды была знойдзеная. У той самы дзень, 17 траўня, новаабраны генеральны сакратар і нявыбраны на пасаду кіраўніка БРФФ Аляксей Аўсянкін за сваім подпісам накіраваў афіцыйны ліст усім кіраўнікам абласных управаў спортам і кіраўнікам абласных федэрацыяў... пра скліканне пазачарговай выбарнай канферэнцыі! Гэта значыць, новая пазачарговая пасля толькі што праведзенай пазачарговай. Як казаў Жванецкі, нешта даўно мы не чулі начальніка транспартнага цэху...

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках