2 траўня 2024, Чацвер, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка стварыў гэтую карупцыйную сістэму»

31
«Лукашэнка стварыў гэтую карупцыйную сістэму»

Як карупцыянеры нажываюцца на бясплатнай медыцыне.

Кошт лекавання даражэйшы на 30%, а то і на ўсе 70. Менавіта да такога павелічэння выдаткаў бюджэту на медыцынскае абсталяванне і лабараторныя рэактывы прыводзіла схема, арганізаваная шэрагам супрацоўнікаў на кіроўных пасадах у сістэме аховы здароўя. Адзінаццаць з іх затрыманыя. За кратамі апынуліся і тыя, хто пастаўляў тэхніку паводле завышаных коштаў і плаціў за гэта адкаты.

КДБ кажа пра махінацыі падчас правядзення тэндараў і хабар памерам $ 5–400 тыс. Удзячны «пераможца» закупкі вяртаў спрыяльнаму чыноўніку да 5% ад кошту кантракта, паведамляе «Белсат».

Фігурантам схемы была кампанія «Белрэамед»

Характэрна, што яшчэ ў 2015 годзе на інтэрнэт-старонцы з інфармацыяй пра працадаўцу ананімны каментатар казаў пра схемы фірмы:

«Стаўленне да людзей ніякае. Цякучка кадраў вельмі вялікая. Карупцыя. Шмат прадаюць коштам сваіх стаўленікаў у Міністэрстве аховы здароўя. Дзіўна, што іх яшчэ не зачынілі разам з тымі, хто паддаецца на грошы».

У тым жа 2015 г. «Белрэамед» прадаў праз тэндары ў агульнай колькасці на $ 2,3 млн. Калі лічыць, што 5% ад гэтага склалі адкаты, то гэта 115 тысячаў брудных «баксаў». Усяго ж залетась праз тэндары набылі медычнага абсталявання і расходных матэрыялаў на $ 86 млн. Колькі пры гэтым «адпіхнулі каму трэба», можна толькі здагадвацца. Але з топ-50 усіх фірмаў нашай краіны, якія працавалі праз тэндары, – 27 прадавалі Міністэрству аховы здароўя! Вось дзе яно – залатое дно дзяржаўных закупак.

А гэта, у сваю чаргу, грошы падаткаплацельнікаў, якія пазней прыходзяць па «бясплатную» медыцыну ў нашы лякарні і паліклінікі і даведваюцца, што не такая ўжо яна і бясплатная.

Барацьба з карупцыяй была галоўным перадвыбарным лозунгам Лукашэнкі

З абяцаннем адолець яе ён перамог на выбарах у 1994 годзе. Але за 23 гады, якія кіраўнік дзяржавы застаецца ва ўладзе, карупцыйных працэсаў не стала менш. Толькі за апошнія чатыры месяцы гэта шэраг гучных справаў: транспартная інспекцыя – 10 чалавек арыштаваныя, Менгарвыканкам – 10 чалавек, Магілёўскі ЖКГ, «Менскі аўтамабільны», «Гомельтранснафта» – спіс можна доўжыць. Рост колькасці хабараў за ўсё той самы 2015 год склаў больш за 42 адсоткі ў параўнанні з папярэднім годам.

«Лукашэнка стварыў гэтую карупцыйную сістэму. Як стваральнік сістэмы можа паспяхова сам з ёй змагацца? Ён выкарыстоўвае яе для самапіяру. І сам ён не раз быў заўважаны ў пэўных схемах, якія можна назваць карупцыйнымі», – звяртае ўвагу Анатоль Лябедзька, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Усе памятаюць і дарагія гадзіннікі на руцэ Аляксандра Лукашэнкі, і невядома за што падораны яму аўтамабіль «Майбах», і рэзідэнцыю «Краснасельскае», якую будуе нібыта расейскі алігарх Гуцарыеў, але ездзіць туды адпачываць чамусьці кіраўнік Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках