2 траўня 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пачаў першае замежнае турнэ візітам у Саудаўскую Аравію

Трамп пачаў першае замежнае турнэ візітам у Саудаўскую Аравію
Дональд Трамп

Сёння Дональд Трамп абмяркуе з кіраўніцтвам Саудаўскай Аравіі ўмацаванне супрацоўніцтва і развіццё стасункаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў сваё першае замежнае турнэ візітам у Саудаўскую Аравію. Як паведамляе Reuters, кіраўнік Белага Дому сёння, 20 траўня, абмяркуе з кіраўніцтвам Саудаўскай Аравіі ўмацаванне супрацоўніцтва і развіццё стасункаў.

У Эр-Рыядзе таксама адбудзецца сустрэча лідараў краінаў Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаваў Персідскага заліва. Да яе, як чакаецца, далучацца кіраўнікі больш як 40 арабскіх і мусульманскіх краінаў.

Потым у рамках турнэ Трамп будзе ўдзельнічаць у саміце NATO ў Брусэлі, а таксама наведае Ізраіль і Ватыкан. Яго суправаджае першая лэдзі Мелані Трамп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках