2 траўня 2024, Чацвер, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раўхані застаўся на пасадзе прэзідэнта Ірана

Раўхані застаўся на пасадзе прэзідэнта Ірана
Хасан Раўхані
ФОТА: EPA

Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана паведаміла, што на праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбарах перамог дзейны прэзідэнт Хасан Раўхані.

Гэтую інфармацыю паведамляе AP.

У тым выпадку, калі б ніхто з кандыдатаў не перасягнуў планку 50%, быў бы прызначаны другі тур. Але гэта не спатрэбіцца.

Пасля апрацоўкі 40,076 млн бюлетэняў высветлілася, што за Раўхані прагаласавалі 22,796 млн выбарнікаў, а за ягонага галоўнага апанента Эбрахіма Раісі – 15,452 млн. Два іншыя кандыдаты вельмі моцна адсталі.

Перамогу Раўхані афіцыйна пацвердзіў кіраўнік МУС краіны Абдалрэза Рахмані Фазлі. Паводле ягоных словаў, апрацаваныя 100% бюлетэняў, 57% галасоў атрымаў дзейны прэзідэнт. Яўка, паводле звестак МУС Ірана, склала блізу 70%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках