2 траўня 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз узмоцніць свае баявыя падраздзяленні

1
Еўразвяз узмоцніць свае баявыя падраздзяленні

Падраздзяленні закліканы выконваць цягам пэўнага часу функцыі падтрымання міру.

Кіраўніца дыпламатыі Еўрапейскага Звяза Федэрыка Магерыні назвала важнай прынятую ў чацвер Радай ЕЗ пастанову ўзмацніць "інструменты хуткага рэагавання, уключаючы баявыя падраздзяленні" Еўразвяза.

"Яны існуюць у нас дзесяць гадоў. Яны ніколі не разгортваліся, і гэта выклікана, галоўным чынам, цяжкасцямі, звязанымі з фінансавым механізмам. Рада прыняла пастанову пераадолець гэтыя цяжкасці", – сказала высокая прадстаўніца Еўразвяза ў замежных справах, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Паводле ейных словаў, цягам найбліжэйшых месяцаў гэты механізм будзе перагледжаны, каб забяспечыць фінансаванне, якое дазваляе разгортванне гэтых сілаў.

"Пастанова прынятая. Сітуацыя, вядома, не зменіцца з дня на дзень. На гэта таксама спатрэбіцца некаторы час. Я думаю, што гаворка пра некалькі месяцаў, таму што гэта складана", – заявіла Магерыні.

Яна патлумачыла, што гэтыя падраздзяленні закліканы выконваць цягам пэўнага часу функцыі падтрымання міру, напрыклад, забяспечваючы ў крызісным рэгіёне інтэрвал паміж дзвюма аперацыямі ААН.

Кіраўніца дыпламатыі Еўразвяза ўдакладніла, што пераглядам фінансавання на тэхнічным узроўні зоймуцца адпаведныя працоўныя групы. На палітычным узроўні – гэта не пытанне для кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў да чэрвеньскім саміту ЕЗ.

Гаворка ідзе пра супольнае фінансаванне падраздзяленняў. У адказ на пытанне, колькі часу можа спатрэбіцца для гатоўнасці да першага разгортвання такіх падраздзяленняў, Магерыні паказала на тое, што пакуль прынятая толькі палітычная пастанова. Спатрэбіцца тэхнічная праца, і нельга выключаць, што справа можа ў далейшым сутыкнуцца з новымі цяжкасцямі.

"Я думаю і спадзяюся, што гэта будзе ўрэгулявана цягам года", – выказала здагадку высокая прадстаўніца ЕЗ у замежных справах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках