2 траўня 2024, Чацвер, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі назвалі ягады, якія спрыяюць амаладжэнню

3
Дыетолагі назвалі ягады, якія спрыяюць амаладжэнню

Вядомая ўкраінская дыетолаг Ксенія Каваленка распавяла пра карысць вінаграду.

Пра гэта паведамляе healthinfo.ua.

Яна нагадала, чаму кожнай жанчыне, калі яна хоча быць з прыгожай скурай, трэба есці спелыя ягады.

Як патлумачыла Каваленка, вінаград стымулюе сінтэз калагену, а таксама спрыяе амаладжэнню ўсяго арганізма.

"Карыснасць. Добрая крыніца вітамінаў групы В. Змяшчае шмат мінералаў, у тым ліку кобальт і крэмній. Дзякуючы апошняму вінаград і называецца стымулятарам сінтэзу калагену. У 100 г вінаграду – 13 мг крэмнію пры дзённай норме 30 мг. Утрымлівае вітамін С і вітамін Р, які дапамагае засвойваць і назапашваць вітамін С", – адзначыла дыетолаг.

Таксама яна патлумачыла, у чым розніца белага і чорнага вінаграду.

"Кардынальная розніца толькі смакавая, зрэшты ёсць адзін момант. Усе ведаюць вінаград гатунку ізабэла. Такі цёмна-сіні з глыбокім смакам чорных парэчак і суніцаў. У Эўропе і ЗША забаронена вырабляць віно гэтага гатунку праз высокае ўтрыманне метанолу ў выходным прадукце. Метанол – вельмі таксічны спірт. Пры ўжыванні больш за 10 мл выклікае наймацнейшае атручванне, больш за 80 мл – смяротны зыход", – перасцерагла дыетолаг.

Яна дадала, што вінаград сам сабою вельмі карысны.

"Чырвоны вінаград – якасная крыніца антыаксідантаў, напрыклад мноства флаваноідаў. Ізноў + да якасці скуры – антыаксіданты спрыяюць амаладжэнню ўсяго арганізма і дапамагаюць здаровым клеткам змагацца з войскамі свабодных радыкалаў. А яшчэ выконваюць бактэрыцыдную функцыю, нармалізуюць артэрыяльны ціск, павышаюць гемаглабін. І маё самае любімае: чысцяць пячонку ад таксінаў і дапамагаюць хуткаму аднаўленню пасля чаго заўгодна, няхай гэта будзе траўма, стрэс або аперацыя", – патлумачыла экспертка.

Таксама Каваленка распавяла пра дапушчальныя порцыі вінаграду.

"Пахуданне – 15 вінаградзінаў за 1 прыём ежы. Усе, што больш, выкліча скачок глюкозы, і вы потым наўрад ці зможаце ўціхамірыць цягу да салодкага цягам дня. Пры тым да вінаграду можна браць яшчэ 1 фрукт. Напрыклад, 15 шт. вінаградзінаў + 1 яблык. Гэта ўжо падобна на перакус. Стабілізацыя – 30 шт. не ямо на ноч, не закусваем алкаголь. Да тварагу, у салату, як перакус", – падагульніла дыетолаг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках