2 траўня 2024, Чацвер, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй зноў вялікія чэргі

На мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй зноў вялікія чэргі

Легкавыя і грузавыя машыны стаяць амаль ва ўсіх пунктах пропуску на выездзе з Беларусі.

Гэта вынікае з інфармацыі, якую падае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Рэкардсмен – Каменны Лог, дзе на стан 10-й гадзіны стаялі 300 грузавікоў і 75 легкавых машынаў на выездзе і 10 фураў на ўездзе. У іншых пунктах пропуску на літоўскай мяжы сітуацыя была наступная: Прывалка – 160 грузавікоў на выездзе, Беняконі – 91 грузавік на выездзе і 63 – на ўездзе, Катлоўка – 60 грузавікоў на выездзе і 10 на ўездзе, Лашаны – 25 легкавых машынаў на выездзе.

На мяжы з Латвіяй таксама стаяць чэргі грузавікоў на выездзе – у Грыгораўшчыне 75 і ў Урбанах 100.

На польскай мяжы ў Бярэсці чакаюць выезду з Беларусі 20 легкавікоў, у Бераставіцы стаяць 107 легкавых машынаў на выездзе і 80 грузавікоў на ўездзе, у Брузгах – 10 легкавых машынаў на выездзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках