2 траўня 2024, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадон рады прыпыненню фінансавай дапамогі Еўразвяза Малдове

7
Дадон рады прыпыненню фінансавай дапамогі Еўразвяза Малдове
ІГАР ДАДОН

Прэзідэнт Малдовы хоча правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі Europa Libera, што вітае пастанову Еўрапейскага звяза ад 16 траўня пра перанос галасавання ў пытанні вылучэння фінансавай дапамогі Кішынёву памерам € 100 мільёнаў, піша Гордон.

«Калі адтэрміноўка фінансавання павернецца праблемамі для ўрада і прывядзе да датэрміновых выбараў, мы гэта будзем вітаць. Я – за датэрміновыя парламенцкія выбары. Я казаў пра гэта даволі часта, на самым высокім узроўні ў ЕЗ, на ўзроўні першых асоб: “Калі вы не падтрымліваеце гэтую ўладу – выдатна, не падтрымлівайце яе. Падтрымайце рэформы, а не ўрад”», – сказаў Дадон.

Ён абвінаваціў еўрапейскія структуры ў фінансавай падтрымцы «карупцыянераў» з кабінета міністраў Малдовы.

«Памылка – у пазіцыі Захаду. Чаму яны даюць далучаць сябе ў гэтую геапалітычную гульню, якую не я пачынаў? Яны фінансавалі гэтыя ўрада цягам апошніх сямі гадоў, таму што баяліся расейскіх танкаў. Калі Філат (былы прэм'ер-міністр Малдовы Улад Філат. – “Гордан”) краў мільярды, калі дэмакраты стваралі гэты карумпаваны ўрад, яны закрывалі вочы і казалі: “Дамо ім яшчэ грошай”. І гэтак далей, і да сёння», – заявіў прэзідэнт.

Ён таксама незадаволены тым, што ЕЗ ставіць умовай прадаўжэння фінансавання змяненне сістэмы выбараў у Малдове.

13 лістапада 2016 года Дадон перамог на прэзідэнцкіх выбарах Малдовы. У снежні ён прынёс прысягу прэзідэнта.

Ён неаднаразова крытыкаваў асацыяцыю Малдовы з Еўразвязам і выступаў за стратэгічнае партнёрства з Расеяй. У ходзе выбарчай кампаніі ён таксама казаў, што Крым належыць Расеі.

У Малдове пасада прэзідэнта пераважна цырыманіяльная, вонкавая палітыка з'яўляецца прэрагатывай урада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках