2 траўня 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін заявіў пра стварэнне ў Расеі інтэлектуальнай зброі

28
Рагозін заявіў пра стварэнне ў Расеі інтэлектуальнай зброі
Дзмітрый Рагозін
ФОТА: ТАСС

Да 2025 года ў РФ з'явіцца інтэлектуальная зброя, будуць закончаныя распрацоўкі новых робатаў.

Да гэтага моманту павінна адбыцца абнаўленне касмічнай групоўкі, заявіў віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін у праграме «Весці ў суботу» на тэлеканале «Расея 1», паведамляе РБК.

Гэтыя планы ўваходзяць у дзяржаўную праграму ўзбраення. Рагозін назваў яе інавацыйнай і растлумачыў, што яна ўключае ў сябе новыя падыходы

«Перш за ўсё, гэта стварэнне інтэлектуальнай зброі, аўтаматычнай сістэмы сувязі і выведкі. З'явіцца ў нас сучасная сувязь у войсках», – сказаў віцэ-прэм'ер (цытаты паводле «РІА Навіны»).

Ён сказаў, што ў Расеі заканчваецца распрацоўка новых беспілотных наземных і паветраных машынаў, абнаўляецца касмічнае ўзбраенне.

Пры гэтым віцэ-прэм'ер запэўніў, што «Расея – краіна, безумоўна, абсалютна мірная». Аднак ён удакладніў, што прыярытэт для ўладаў – захаваць бяспеку межаў і хаўруснікаў, і для гэтага існуе сістэма ўзбраенняў, якая «здольная адказаць любому непрыяцелю».

«Таму будзем адлюстроўваць любыя агрэсіі патэнцыйных праціўнікаў не вялікім лікам, а вялікім уменнем і мабільнасцю нашых узброеных сілаў», – сказаў Дзмітрый Рагозін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках