2 траўня 2024, Чацвер, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдасць €1,5 мільёна на рэстаўрацыю Фарнага касцёла ў Нясвіжы

7
ЕЗ выдасць €1,5 мільёна на рэстаўрацыю Фарнага касцёла ў Нясвіжы

Рэстаўрацыйныя работы былі пачатыя ў 2011 годзе.

Грант на 1,5 млн еўраў ад Еўразвязу на рэстаўрацыю Фарнага касцёла (касцёла Божага Цела) у Нясвіжы павінен паступіць найбліжэйшым часам. Пра гэта паведаміў старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупка на выязным пасяджэнні калегіі Апарату Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Нясвіжы, піша mlyn.by.

- Гэта грант на рэканструкцыю пахавальні, - удакладніў старшыня райвыканкама.

Таксама ў 2017 годзе на рэстаўрацыю касцёла выдадзена 600 тысяч рублёў з бюджэту.

Старшыня райвыканкама нагадаў, што рэстаўрацыя касцёла пачатая ў 2011 годзе. У мінулым годзе была закончаная першая чарга работ. Тады ж на фасадах выявілі фрэскі.

- Яны датуюцца XVI-XVIII стагоддзямі і маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць, - растлумачыў Іван Крупка. - Дагэтуль ніхто не сустракаў у архівах і іншых крыніцах звесткі пра гэтыя размалёўкі.

Касцёл Божага Цела быў пабудаваны ў Нясвіжы ў 1593 годзе на ўзор рымскага касцёла Святога Імя Ісуса. У яго падземным узроўні знаходзіцца крыпта Радзівілаў.

Іван Крупка дадаў, што неўзабаве споўніцца год новаму нясвіжскаму праваслаўнаму храму Ушэсця, які быў пабудаваны на народныя ахвяраванні. Усяго ж у раёне 29 зарэгістраваных суполак: 15 праваслаўных, 4 каталіцкія, 9 - хрысціян веры евангельскай і 1- адвентыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках