2 траўня 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Пуцінская эліта гатовая адвярнуцца ад свайго лідара

8
Андрэй Піянткоўскі: Пуцінская эліта гатовая адвярнуцца ад свайго лідара

У Расеі абстаноўка класічнага палацавага перавароту.

Сітуацыя на Данбасе можа кардынальна змяніцца толькі пасля сыходу Уладзіміра Пуціна з пасады прэзідэнта Расеі. Калі гэта можа адбыцца і чаму пуцінская эліта гатовая адвярнуцца ад свайго лідара дзеля новай угоды з Захадам, «Апострофу» распавёў расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

Стратэгія Пуціна ў Данбасе змянілася некалькі месяцаў таму, калі ён зразумеў, што Кіеў ніколі не пойдзе на запіхванне квазірэспублік назад у склад Украіны. Што тычыцца заяваў верхаводаў ЛНР і ДНР, то варта не на словы глядзець, а на дзеянні. Тым больш Платніцкі і Захарчанка часта рэтранслююць не пазіцыю Крамля, а пазіцыю свайго алкагольнага атручвання.

Калі ж ацэньваць сітуацыю на Данбасе паводле дзеянняў Крамля: прызнанне "пашпартоў", увядзенне расейскага рубля, то справы ідуць на павышэнне суб'ектнасці гэтай тэрыторыі. Гэта не дойдзе да ўзроўню фармальнага прызнання або анэксіі. Гэта будзе такая паўанэксія паводле аналогіі з грузінскімі "рэспублікамі". Мне здаецца, што гэта павінна задавальняць Украіну. Таму што пагроза пад ціскам Францыі і Нямеччыны знішчыць украінскую дзяржаву шляхам легітымацыі бандытаў была нашмат больш сур'ёзная.

Украіна, са свайго боку, можа абвесціць гэтыя тэрыторыі часова акупаванымі. Украіна не можа вызваліць іх сілай, паколькі Пуцін будзе неабмежавана павышаць прысутнасць расейскай арміі. Але і Расея не зможа далей пашырыцца ваенным шляхам. Абодва бакі павольна ідуць да адной і той жа рэальнасці. Да падзення пуцінскага рэжыму ў Расеі пытанне Данбаса застанецца замарожаным.

Калі ўзяць апошнія пастановы кіеўскіх уладаў пра сацыяльныя сеткі (забарона шэрагу расейскіх сайтаў, – заўв.) і Маскоўскі патрыярхат ("царкоўны" закон Вярхоўнай Радай не быў разгледжаны, – заўв.), то Украіна прадпрымае правільныя крокі. Бо сацыяльныя сеткі і гундзяеўская царква – гэта інструменты агрэсіўнай вайны. Цяжка ўявіць, каб у 1941 ці 1942 гадах падчас вайны з Нямеччынай у Расеі дзейнічалі нямецкія радыёстанцыі.

Пуцін пацярпеў шэраг знешнепалітычных паразаў: ідэалогія "расейскага свету", "Наваросіі" лопнула, рэзка пагоршыліся адносіны з Захадам і будуць яшчэ пагаршацца. Цяпер створаная камісія Кангрэса ЗША для расследавання не толькі расейскага ўмяшання ў выбары, але расейскай дзейнасці ўвогуле. Цяпер у Расеі абстаноўка класічнага палацавага перавароту. Усе пуцінскія вярхі залежаць ад стасункаў з Захадам, яны выдатна разумеюць, што без змены пуцінскага брэнда Захад на аднаўленне стасункаў не пойдзе. Таму Пуцін 2018-ы год не перасягне або яго ўгавораць не ісці (на прэзідэнцкія выбары, – заўв.).

Але ў сувязі з гэтым не варта будаваць ілюзіяў, пасля сыходу дыктатара звычайна да ўлады прыходзяць такія самыя мярзотнікі. А змена дыктатара – гэта заўсёды паслабленне і акно магчымасцяў. Новая "хунта" гатовая будзе сысці з Данбаса, але не з Крыма. І Захад будзе глядзець на гэта нават неяк добразычліва. Калі сыдуць без дурняў: выведуць войскі, прыбяруць бандытаў, то Захад больш сур'ёзныя санкцыі здыме, але анэксію Крыма ніколі не прызнае. Сітуацыя будзе такая, як у савецкі час з Прыбалтыкай – Злучаныя Штаты не прызнавалі анэксію гэтых краінаў Савецкім Саюзам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках