2 траўня 2024, Чацвер, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель устурбаваная абвастрэннем сітуацыі на ўсходзе Украіны

2
Мэркель устурбаваная абвастрэннем сітуацыі на ўсходзе Украіны

Пытанні бяспекі і спынення агню - галоўная тэма сустрэчы лідараў Нямччыны і Украіны.

Пасля некаторага зацішша сітуацыя на Данбасе ўсё больш абвастраецца, пачасцілася колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню. Пра гэта канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel) заявіла ў суботу, 20 красавіка, журналістам у рэзідэнцыі федэральнага ўрада Мезебэрг у Брандэнбургу перад сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, піша «Нямецкая хваля».

«Галоўнай тэмай нашай сённяшняй гутаркі стане пытанне, як мы можам палепшыць сітуацыю з бяспекай», - заявіла Мэркель, адзначыўшы, што спыненне агню з'яўляецца перадумовай для «далейшага палітычнага прасоўвання». Кіраўніца ўрада Нямччыны таксама паведаміла, што мае намер абмеркаваць з Парашэнкам ход рэформаў на Украіне і будучыню «нармандскага фармату».

Са слоў Мэркель, цяпер вядуцца перамовы аб сустрэчы чатырох кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц перамоў у гэтым фармаце. Яна таксама паведаміла, што праінфармуе Пятра Парашэнку пра вынікі перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Сочы і з новым прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Парашэнка заявіў, што не бачыць альтэрнатывы «менскім пагадненням» і намагае на іх выкананні. Цяперашні візіт у Бэрлін для Парашэнкі ўжо адзінаццаты - ён бываў у нямецкай сталіцы прыкладна столькі разоў, колькі ўсе ягоныя папярэднікі разам узятыя. Паводле слоў украінскага прэзідэнта, краіны на сёння дасягнулі «беспрэцэдэнтнага ўзроўню даверу».

Парашэнка таксама адзначыў важнае значэнне для грамадзян Украіны бязвізавага рэжыму з ЕЗ. Паводле ягоных слоў, гэта азначае канчатковы разрыў з савецкай імперыяй і канчатковае вяртанне Украіны ў сям'ю еўрапейскіх народаў. Ён таксама выказаў надзею на хуткае заканчэнне Нідэрландамі працэдуры ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕЗ.

На суботу запланавана таксама сустрэча Пятра Парашэнкі ў Бэрліне з былым кіраўніком NATO Андэрсам Фог Расмусэнам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках