2 траўня 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трампа ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Саудаўскай Арабіі

Трампа ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Саудаўскай Арабіі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША атрымаў узнагароду з рук караля Саудаўскай Арабіі.

Дональд Трамп, які здзейсніў першы замежны візіт у якасці прэзідэнта ЗША, узнагароджаны галоўным ордэнам Саудаўскай Арабіі. Чакаецца ўкладанне рэкорднай угоды на пастаўкі ўзбраенняў, піша delfi.lt.

Кароль Саудаўскай Арабіі ў суботу, 20 траўня, узнагародзіў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай каралеўства - ордэнам імя заснавальніка кіроўнай дынастыі караля Абдэль Азіза. Трамп і Сальман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд сустрэліся ў каралеўскім палацы ў Эр-Рыядзе. Візіт у Саудаўскую Арабію для Трампа - першая замежная паездка ў якасці прэзідэнта. Трампа суправаджае жонка Мелані, а таксама дачка з зяцем, якія займаюць афіцыйныя пасады ў ягонай адміністрацыі.

Чакаецца, што Трамп і ўлады каралеўства дамовяцца аб новым рэкордным пагадненні на пастаўкі ўзбраенняў на суму да 100 мільярдаў даляраў ЗША. Раней прэзідэнты ЗША, як правіла, выбіралі суседнія краіны - Мексіку ці Канаду - у якасці мэты першага афіцыйнага візіту, адзначае агенцтва AFP.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках