2 траўня 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Случчакі абаранілі сваю малую радзіму ад патэнцыйна небяспечнай вытворчасці

3
Случчакі абаранілі сваю малую радзіму ад патэнцыйна небяспечнай вытворчасці
СЛУЦК
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА WIKIPEDIA

Жыхары Слуцка выступілі супраць небяспечнай для экалогіі вытворчасці.

Слуцкі райвыканкам адказаў абласному каардынатару руху «За Свабоду» Віталю Амяльковічу пра новую спробу стварэння патэнцыйна небяспечнай для экалогіі рэгіёну вытворчасці для ачысткі забруджаных нафтай грунтоў, піша pyx.by.

Пляцоўка для біялагічнай ачысткі забруджаных нафтай грунтоў можа ўзнікнуць на пляцы вайсковага гарадка за 6 кіламетраў ад вёскі Адамава. Слуцкія ўлады ўжо праводзілі грамадскія слуханні, якія зацвердзілі гэтую пастанову. Мясцовыя жыхары актыўна змагаліся з гэтым, сабралі подпісы, звярнуліся да праваабаронцаў, у тым ліку і да сябра БХК і каардынатара Руху «За Свабоду» ў Менскай вобласці Віталя Амяльковіча. Пасля яго скаргі вынікі тых слуханняў былі прызнаныя несапраўднымі.

Аднак улады зноў вынеслі на абмеркаванне магчымасць з'яўлення вытворчасці. Гэта выклікала пратэст мясцовых жыхароў, а сам Амяльковіч запатрабаваў ад райвыканкама правядзення грамадскай экалагічнай экспэртызы і сходу для абмеркавання справаздачы для ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

«Слуцкі райвыканкам паведамляе, што справаздача ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе планавай дзейнасці «Вытворчасці для біялагічнай ачысткі забруджаных нафтай грунтоў на пляцы вайсковага гарадка Паўлоўка», якая праходзіць працэдуру грамадскага абмеркавання, не ў поўнай меры адпавядае умовам Парадку аб правядзенні ацэнкі, патрабаванням да складу справаздачы, спецыялістам, якія праводзяць ацэнку», - сказана ў адказе за подпісам намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама Н. Дэнарыі.

У выніку райвыканкам пастанавіў прыпыніць «працэдуру грамадскага абмеркавання».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках