2 траўня 2024, Чацвер, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, з якога ўзросту варта пачынаць чытаць дзецям кнігі

6
Навукоўцы распавялі, з якога ўзросту варта пачынаць чытаць дзецям кнігі

Цягам чатырох гадоў спецыялісты назіралі за 250 немаўлятамі ды іхнімі маці.

Новае даследаванне, праведзенае навукоўцамі, даводзіць, што ўжо з шасцімесячнага ўзросту бацькі могуць пачаць закладваць у сваё дзіця пісьменнасць і добрую памяць, для гэтага яму трэба проста чытаць, піша orthodox.od.ua.

Падчас экспэрыменту цягам чатырох гадоў спецыялісты назіралі за 250 немаўлятамі ды іхнімі мацяркамі, правяраючы здольнасць дзяцей да запамінання новых слоў, а пазней іх пісьменнасць і тэхніку чытання.

Вынікі даследавання паказалі, што калі бацькі рэгулярна займаюцца са сваімі дзецьмі з самага ранняга ўзросту і не проста чытаюць ім кнігі, а абмяркоўваюць прачытанае, разглядаюць разам малюнкі і даюць патрымаць у руках, то гэта з'яўляецца зарукай будучай пісьменнай гаворкі дзіцяці і добрай памяці.

Апроч іншага, такія заняткі дапамогуць дзіцяці ў будучыні лепш спраўляцца са школьнымі заданнямі, выказваць свае думкі і прасцей знаходзіць агульную мову з аднагодкамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках