2 траўня 2024, Чацвер, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Захараў: Прапаноўвалі ўзначаліць федэрацыю - адмовіўся

6
Міхаіл Захараў: Прапаноўвалі ўзначаліць федэрацыю - адмовіўся
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

«Хакейны сябар» Лукашэнкі мог узначаліць ФХРБ.

Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў падзяліўся думкамі наконт змены ўлады ў ФХРБ, піша www.pressball.by.

- Адны адпрацавалі не так выдатна. Хоць не ў залік можна аднесці толькі алімпійскі турнір. На чэмпіянаце свету, думаю, зборная выступіла стабільна, хто б што ні казаў. Максімум яна магла ўзяць дзевяць балаў - узяла сем. Саступілі гаспадарам, але французы гулялі вельмі выдатна. Думаю, усё не так дрэнна, як кажуць

- Гэта значыць працу папярэдняга кіраўніцтва ацэньваеце пазітыўна?

- Так. Рачкоўскі адпрацаваў нядрэнна. Проста не развіваецца ў нас хакей. Вось кажуць, што дзевятае месца - добрае. Але мы былі на ім і дзесяць гадоў таму. Цяпер мы вярнуліся на тыя пазіцыі. Павінна быць блізу 200 добрых хакеістаў аднаго ўзросту. Моладзевага. Тады старшыня федэрацыі можа сказаць, што ён малайчына. І мы ўсе падтрымаем. А сёння ў нас 20 хакеістаў, а 6 хакеістаў згулялі ў элітнай серыі. А ў швэдскай эліце - 121 малады гулец! Разумееце, які разрыў? У Нарвэгіі - 54.

- Шапіра - добры варыянт?

- Паглядзім, як будзе працаваць. Але тое, што ў хакеі ён можа працаваць, - гэта ўсе ведаюць. Чалавек стварыў дзве каманды ў цяжкай сітуацыі - "Ліду" і "Маладзечна". "Шахцёр" пры ім золата здабыў. Ён умее працаваць. Ён стварыў "Нёман", які да гэтага быў адсталым. Гэта тычыцца дарослага ўзроўню. Бо дзіцячага хакея там амаль няма.

- Вам прапаноўвалі ўзначаліць федэрацыю?

- Прапаноўвалі. Я адмовіўся.

- Чаму?

- Кожны павінен займацца сваёй справай. Трэнер - трэніраваць. Нафтавік - нафту прадаваць. Гэта месца не маё...

- Раўнаваць ня будзеце: маўляў, "Нёман" захапіў уладу ў федэрацыі?

- У мяне заўсёды так! То "Дынама" захопіць (Навумаў быў - дарэчы, вельмі добры кіраўнік, які шмат зрабіў для нашага хакея), то Шапіра. Ну, паглядзім. Кіраўнік федэрацыі павінен займацца толькі нацыянальным чэмпіянатам і камандамі. Дзіцячым хакеем. А не пераводзіць хакеістаў з аднаго клуба ў іншы. Клубы павінны самастойна рыхтаваць гульцоў і зарабляць на гэтым.

- То бок, "Раўбічы" – лішняя каманда?

- Не, не лішняе. Павінны заставацца, але хопіць адной каманды. Усе 20-гадовыя хакеісты павінны гуляць у НХЛ, КХЛ або камандзе майстроў. А вось 18-годак трэба пакінуць у "Раўбічах" і працаваць з імі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках